Знешняя палітыка Албаніі

Знешняя палітыка Албаніі ў канцы XX стагоддзя прайшла шлях ад практычна поўнай ізаляцыі ад астатняга свету падчас праўлення Энвера Ходжы да актыўнага ўдзелу ў міжнародных адносінах.

Дзяржавы, якія маюць дыпламатычныя адносіны з Албаніяй      Албанія     Амбасада

Агляд правіць

Асноўнымі мэтамі албанскай знешняй палітыкі з’яўляюцца: ўступленне ў Еўрапейскі саюз і міжнароднае прызнанне незалежнасці Косава.

Албанія з’яўляецця сябрам НАТА з 2009 года. 24 чэрвеня 2014 года Албанія афіцыйна стала краінай-кандыдаткай на ўступленне ў Еўрапейскі саюз.

15 снежня 2010 года ўступіў у сілу бязвізавы рэжым для Албаніі і ЕС. Ён сапраўдны для турыстычных паездак албанцаў ва ўсе краіны Шэнгенскай зоны на тэрмін да 90 дзён. Абавязковай умовай з’яўляецца тое, што вандроўнікі павінны мець біяметрычны пашпарт.

Вялікая ўвага кіраўніцтвам краіны надаецца падтрымцы албанскіх суполак у навакольных балканскіх краінах — Сербіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, а таксама сувязям з шматлікай албанскай дыяспарай у Італіі і іншых краінах Еўрасаюза.

У 2014 годзе Албанія, у сувязі з падзеямі ва Украіне, ўвяла супраць Расіі санкцыі. У наступныя гады Албанія падаўжала дзеянне санкцый супраць РФ.

Спасылкі правіць