Знішчэнне самалётаў у аэрапорце Хартума (2023)

У перыяд з 15 па 20 красавіка 2023 года на фоне суданскага канфлікту ў паветранай гавані Хартума былі знішчаны альбо пашкоджаны больш за 10 грамадзянскіх самалётаў[1].

Знішчэнне самалётаў у аэрапорце Хартума
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023)
Дата з 15 па 20 красавіка 2023
Дата пачатку 15 красавіка 2023
Месца Міжнародны аэрапорт Хартума  (англ.)
Прычына пачатак баёў за аэрапорт
Вынік ад 14 да 20 лайнераў пацярпелі

Абстаноўка правіць

Раніцай 15 красавіка 2023 года пачынаюцца сутыкненні паміж Сіламі аператыўнай падтрымкі (САП) і Узброенымі сіламі Судана (УСС). Хутка прадстаўнікі САП заявілі, што захапілі сталічны аэрапорт[2], хоць іх апаненты гэта адмаўлялі. 18 красавіка з 18:00 па мясцовым часе было абвешчана спыненне агню, падчас чаго баі ў раёне паветранай гавані аціхлі.

Паведамленні правіць

Паводле паведамленняў Flightradar24  (англ.), у першы дзень канфлікту ў міжнародным аэрапорце Хартума  (англ.) некалькі самалётаў кампаній Saudia  (англ.), Badr Airlines  (англ.) (20 красавіка цалкам знішчаны[1]) і SkyUp Airlines  (англ.) былі пашкоджаны[3]. Пазней Saudia пацвердзіла, што адзін з яе бортаў трапіў пад абстрэл перад узлётам, а ўсе пасажыры, экіпаж і персанал эвакуіраваны ў пасольства Саудаўскай Аравіі[4]. Сярод пацярпелых бартоў быў і самалёт Сусветнай харчовай праграмы (СХП)[5].

Спадарожнікавыя здымкі, апублікаваныя Maxar Technologies 17 красавіка, паказалі наступствы баёў у аэрапорце. На першых трох выявах зафіксаваны па меншай меры 14 знішчаных самалётаў. Выданне New York Times, правёўшы аналіз спадарожнікавых фота Maxar і Planet Labs, заявіла пра 20 бартоў[6].

Станам на 21 красавіка ўсяго ў Хартуме было вядома пра наступныя знішчаныя альбо пашкоджаныя самалёты[1]:

  •   Airbus A330-300  (англ.) (Saudia), рэгістрацыйны нумар HZ-AQ30
  •   Боінг 737-86Q (SkyUp Airlines), рэгістрацыйны нумар UR-SQH
  •   Боінг 737-8AL (Badr Airlines), рэгістрацыйны нумар 4L-MWA
  •   Боінг 737-300F (Asia Cargo Airlines  (англ.)), рэгістрацыйны нумар PK-YGW
  •   Іл-76ТД (Belcanto Airlines), рэгістрацыйны нумар EW-576TH
  •   Іл-76 (урад Судана[7]), рэгістрацыйны нумар ST-PRA
  • Неўсталяваныя тры Іл-76М, два Ан-74  (руск.), адзін Ан-12

Большая частка знішчана да раніцы 17 красавіка[6].

Наступствы правіць

Хутка былі адменены рэйсы шэрагу авіякампаній з і ў Судан[8]. Баявыя дзеянні вакол міжнароднага аэрапорта і знішчэнне грамадзянскіх самалётаў абцяжарылі эвакуацыю замежнікаў. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна за 650 км на паўночны ўсход ад Хартума[5]. Знішчэнне борта СХП паўплывала на здольнасць арганізацыі перамяшчаць персанал і аказваць дапамогу людзям па ўсёй краіне[9].

Іншыя выпадкі правіць

28 красавіка на авіябазе Вадзі-Саідна абстраляны турэцкі эвакуацыйны самалёт. Борт меў патрэбу ў рамонце, бо была пашкоджана паліўная сістэма[10].

Заўвагі правіць

  1. а б в Badr Airlines Boeing 737-800 Destroyed In Khartoum International Airport As Clashes Intensify
  2. В Судане — попытка военного переворота. Силы местного реагирования заявили о захвате аэропортов и президентского дворца(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2023. Праверана 16 ліпеня 2023.
  3. Hogg, Ryan. A Saudi Arabian airline said an A330 plane was involved in an 'accident' at Khartoum airport in Sudan (англ.). Yahoo News (15 красавіка 2023). Праверана 16 красавіка 2023.
  4. Sudan updates: Explosions, shooting rock Khartoum
  5. а б "Which countries have evacuated nationals from Sudan?". Al Jazeera [англійская]. 2023-04-23. Праверана 2023-04-24.
  6. а б Satellite Images Reveal Major Damage at Sudanese Airports
  7. Карточка борта ST-PRA
  8. At least 14 Aircraft damaged in Fighting at Khartoum Airport in Sudan
  9. "WFP temporarily halts operations in Sudan". BBC [англійская]. 16 April 2023. Архівавана з арыгінала 15 April 2023. Праверана 2023-04-16.
  10. "Sudan's army accuses RSF of shooting at Turkish evacuation plane outside Khartoum". Al Arabiya [англійская]. 28 April 2023. Праверана 2023-04-28.

Спасылкі правіць