Золтан Лаціновіч
Золтан Лаціновіч (венг.: Latinovits Zoltán, 9 верасня 1931 — 4 чэрвеня 1976) — венгерскі акцёр тэатра і кіно.
Золтан Лаціновіч | |
---|---|
венг.: Latinovits Zoltán | |
Дата нараджэння | 9 верасня 1931[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1976[1] (44 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Katalin Gundel[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр |
Узнагароды |
прэмія імя Кошута (1990) Jászai Mari Prize[d] (1966) Béla Balázs Award[d] (1970) Заслужаны артыст Венгрыі[d] (1975) ганаровае грамадзянства[d] (2015) |
IMDb | ID 0490254 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё і творчасць
правіцьЗолтан Лаціновіч нарадзіўся ў заможнай сталічнай сям’і. Бацькі расталіся неўзабаве пасля нараджэння сына. Атрымаў архітэктурную адукацыю, займаўся жывапісам, увогуле быў шырока адораным і адукаваным чалавекам.
Дэбютаваў у кіно ў 1959 годзе. Здымаўся ў найбуйнейшых айчынных і еўрапейскіх кінарэжысёраў (Хуан Антоніа Бардэм, Міклаш Янча, Золтан Хусарык, Андраш Ковач , Зольтан Фабры). На мяжы 1960—1970-х гадоў быў адным з самых папулярных кінаакцёраў Венгрыі.
Вядомы таксама выкананнем вершаў Эндрэ Адзі[2] і Атылы Ёжэфа[3].
Скончыў жыццё самагубствам, кінуўшыся пад цягнік.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Zoltán Latinovits // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Latinovits Zoltán, Ady Endre* – Ady (Ady Endre Versei És Írásai)
- ↑ Latinovits Zoltán, József Attila – József Attila Versei
Літаратура
правіць- Кино: Энциклопедический словарь / Гл. ред. С. И. Юткевич — Москва, «Советская энциклопедия», 1987. — с. 228—229
- Якубович О., Золтан Латинович, в сборнике Актёры зарубежного кино. Выпуск 9. — М., 1975. — с. 125—143
- Hegyi B. Latinovits: legenda, valóság, emlékezet. Budapest: Gondolat, 1983
- Ablonczy L. Latinovits Zoltán tekintete: dokumentumok, tűnődések, beszélgetések. Budapest: Minerva, 1987
- Szigethy G. Latinovits: jelenetek egy színész életéből. Budapest: Gabo Kiadó, 1999
Спасылкі
правіць- Золтан Лаціновіч на сайце «Internet Movie Database» (англ.)