Зю́зя — персанаж беларускай міфалогіі, вядомы месцамі і на Украінскім Палессі, і каляндарных абрадаў, міфічная істота, якая ўвасабляла зімовую сцюжу.

Зюзя
Міфалогія славянская
Пол мужчынскі пол
Характэрныя рысы у футры і з барадой
У іншых культурах Jack Frost[d] і Russian Winter[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне

правіць
 
Зюзя (ілюстрацыя Валерыя Славука).

Уяўляўся сівым тоўстым дзедам, нізкага росту, з доўгай барадой, босым, у белым футры, без шапкі, з жалезнай булавой. Валасы і доўгая барада пакрытыя інеем або замест вусоў і барады долу спускаліся саплі[1]. На Палессі ўяўлялі як лысага барадатага дзеда, які ў расхрыстаным кажусе, босым хадзіў па снезе[2].

Верылі, што большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе, але часам наведвае вёскі, прыносіць туды моцную сцюжу. Раззлаваны, Зюзя б’е булавой па пні, і тады пачынаецца траскучы мароз.

На Каляды яму пакідалі частку куцці («Зюзя на дварэ — куцця на стале»), каб не быў такім лютым, а часцей гаспадар кідаў за акно першую лыжку кашы, прыгаворваючы: «Мароз, хадзі куццю есці!»

Семантыка слова «Зюзя» паходзіць ад дзеяслова «зюзець» — мерзнуць, калець ад марозу[3]. Увасабляе сабой зімовую сцюжу, а таксама каляндарны перыяд ад Калядаў да вясновага раўнадзенства[4]. Павел Шпілеўскі беспадстаўна азначаў Зюзю як бога зімы ў беларускай міфалогіі (гл. Кабінетныя багі і духі беларускай міфалогіі). Паводле паданняў, Зюзя ўяўляецца як дзед з доўгай барадой, які жыве ў лесе, ходзіць басанож, без капелюшу, у белым расхрыстаным кажусе. У руцэ трымае вялікую жалезную булаву — доўбню. Ад яго подыху ўздымаецца завіруха і мяцеліца.

«Як зюзя», верагодна, дастасоўвалася да п’яніц з-за падабенства іх чырвоных насоў да чырвонага носа Зюзі

Па-палеску «зюзя» азначае холад, мароз.

Прымаўкі

правіць
 
Скульптура Зюзі (скульптар Антон Шыпіца, паводле ілюстрацый Валерыя Славука).
  • «Зюзя ў хаце, а тут ужо ні снапа на палаце…»
  • «Зюзя на дварэ — куцця на стале»
  • «Калі ж зіма была марозная, то летам будзе засуха»

Крыніцы

правіць
  1. Васілевіч У. Мароз // Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 305. — 592 с.: іл. — 3 000 экз. — ISBN 985-01-0473-2.
  2. Зюзя // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя
  3. Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданне / Уклад. У. Васілевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. ISBN 5-85700-162-5
  4. Сяргей Санько. Некаторыя падставовыя прасторавыя й часавыя структуры традыцыйнай беларускай касмалёгіі. Тэмпаральныя структуры. Архівавана 13 чэрвеня 2010.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Зюзя // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 216. — ISBN 5-85700-014-9
  • Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл. ISBN 978-985-01-0903-3

Спасылкі

правіць