Зянон Грахлеўскі
Зянон Грахалеўскі (польск.: Zenon Grocholewski; 11 кастрычніка 1939, в. Брудкі, Пазнаньскае ваяводства, Польшча) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, прэфект Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі (па справах семінарый і навучальных устаноў).
Зянон Грахлеўскі | |
---|---|
польск.: Zenon Grocholewski | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, каталіцкі дыякан, выкладчык, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп |
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1939[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 2020[2] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў духоўную семінарыю ў Познані і ў 1963 прыняў святарскае пасвячэнне, пасля чаго працаваў вікарыем у парафіі Хрыста Адкупіцеля ў Познані. Вывучаў кананічнае права ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, які скончыў з залатым медалём. У 1972 абараніў доктарскую дысертацыю, якая таксама была адзначана залатым папскім медалём. Пасля вучобы Зянон Грахалеўскі застаецца ў Рыме і працуе ў найвышэйшым трыбунале Апостальскай Сігнатуры. Бярэ ўдзел у распрацоўцы новага Кодэкса Кананічнага Права, уведзенага Янам Паўлам II, дапамагае Папу ў правядзенні рэформы Рымскай Курыі. У 1980 прызначаны канцлерам і сакратаром найвышэйшага касцёльнага суда. У 1983 з рук Папы Яна Паўла II прыняў біскупскае пасвячэнне, а ў 1991 названы архібіскупам. У 1998 прызначаны Прэфектам Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, якая курыруе дзейнасць семінарый і каталіцкіх навучальных устаноў. У 2001 Зянон Грахалеўскі абвешчаны кардыналам.
З'яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый, пераважна ў галіне права, якія выдаваліся на многіх мовах.
Зноскі
- ↑ а б Muere el cardenal Zenon Grocholewski — 2020.
- ↑ Fallece el cardenal Zenon Grocholewski, prefecto emérito para la Educación Católica — 2020.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 14 кастрычніка 2020.
- ↑ http://www.past.va/content/past/en/academicians/honorary.html