Кангрэгацыя Веравучэння

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Кангрэгацыя Веравучэння, або Кангрэгацыя Вераванняў (лац.: Congregatio pro Doctrina Fidei) — найстарэйшая і галоўная з дзевяці кангрэгацый Рымскай курыі, якая адказвае за нагляд за прававернасцю і чысцінёй дактрыны і маралі, якія прапаведуюцца ў Рымска-каталіцкай царкве. У Апостальскай канстытуцыі Яна Паўла ІІ Pastor Bonus ад 28 чэрвеня 1988 г. гаворыцца: Абавязкам Кангрэгацыі Веравучэння з’яўляецца прасоўванне і абарона вучэння веры і маралі паўсюль у каталіцкім свеце: па гэтай прычыне ўсё, што якім-небудзь чынам тычыцца такіх пытанняў веры, уваходзіць у яі кампетэнцыю.

Будынак Кангрэгацыі

У цяперашні час кангрэгацыю ўзначальвае прэфект арцыбіскуп Луіс Франсіска Ладарыя Ферэр, сакратар — арцыбіскуп Джакама Марандзі .

Назвы дыкастэрыі

правіць
  • Найвышэйшая Святая Кангрэгацыя рымскай і Сусветнай Інквізіцыі (1542—1908);
  • Найвышэйшая Святая Кангрэгацыя Святога Сабора (1908—1965);
  • Святая Кангрэгацыя Веравучэння (1965—1983);
  • Кангрэгацыя Веравучэння (з 1983).

Гісторыя

правіць

Вытокі Кангрэгацыі Веравучэння бяруць пачатак ад Камісіі кардыналаў, створанай папам Паўлам III 21 ліпеня 1542 г. (була Licet ab initio) для кантролю за чысцінёй дактрыны перад распаўсюджваннем ідэй Рэфармацыі і пратэстантызму. Папа Сікст V апостальскай канстытуцыяй Immensa Aeterni Dei ад 22 студзеня 1588 г. надаў ёй статус рымскай кангрэгацыі, падпарадкоўваючы яе непасрэдна Папу. І яна атрымала назву Найвышэйшай Святой Кангрэгацыі Рымскай і Сусветнай інквізіцыі (лац.: Suprema Sacra Congregatio pro Romana et Universalis Inquisitionis), аддзел якой уключаў расследаванне ерасяў, расколаў і злачынстваў супраць маральнасці (інквізіцыя). Нягледзячы на назву «сусветна», фактычна яго юрысдыкцыя распаўсюджвалася толькі на царкоўную дзяржаву .

Папа Пій X апостальскай канстытуцыяй «Sapienti consilio» ад 29 чэрвеня 1908 г. пераўтварыў яе ў Найвышэйшую Святую Кангрэгацыю Святога Афіцыя (лац.: Suprema Sacra Congregatio pro Sancti Officii), даручыўшы ёй функцыю кантролю за прававернасцю Касцёла, і з 1917 г. — таксама складанне Індэкса забароненых кніг (да 1917 г. гэтым займалася спецыяльная Кангрэгацыя Індэкса).

Наступная рэарганізацыя была праведзена Папам Паўлам VI (motu proprio ад 7 снежня 1965 г. Integrae servandae) у святле рашэнняў Другога Ватыканскага Сабору. Кангрэгацыя страціла прывілеяваны статус (яна была пазбаўлена тытула «найвышэйшая»), і яе ўзначаліў кардынал-прэфект (а не Папа, як было раней). Тады ж і атрымала сучасную назву.

Склад Кангрэгацыі

правіць

Кангрэгацыя Веравучэння ўключае ў сябе спецыяльную камісію па тлумачэнні выпадкаў разводу паводле прынцыпу прапаганды веры, Папскую біблійную камісію (з 1971 г.) і Міжнародную тэалагічную камісію (з 1969 г.).

Кангрэгацыя складаецца з:

Сучасны склад Кангрэгацыі

правіць

У цяперашні час, акрамя прэфекта, у Кангрэгацыю ўваходзяць 24 кардыналы, 3 арцыбіскупы і 1 біскуп, якія прызначаюцца Папам на пяцігадовы тэрмін. Цяперашнія ўдзельнікі:

Кардыналы

  • Джавані Батыста Рэ;
  • Францішак Арынзэ;
  • Тарчызіо Бэртонэ SDB (з 2003 г.);
  • Палікарп Пенго;
  • Крыстаф Шонбарн OP;
  • Іван Дыяс;
  • Крэшэнцыа Сэпэ;
  • Жан-П’ер Рыкар (з 2006 г.);
  • Антоніа Каньярэс Лавера (з 2006 г.);
  • Джэймс Фрэнсіс Стафард;
  • Зянон Грахалеўскі;
  • Уолтар Каспер;
  • Жан-Луі Торан2003 г.);
  • Леанарда Сандры (з 2008 г.);
  • Пітэр Кодво Апія Тарксан (з 2010 г.);
  • Mark Welle PSS (з 2010 г.);
  • Анджэла Амата SDB (з 2010 г.);
  • Курт Кох (з 2010 г.);
  • Анджэла Скола (з 2012 г.);
  • Дональд Вюрл (з 2012 г.);
  • Джордж Аленчэры (з 2012 г.);
  • Фернанда Філоні (з 2012 г.);
  • Франчэска Кокапальмерыё (з 2012 г.).

Архібіскупы

  • Генрык Мушынскі;
  • Сальваторэ Фізікела;
  • Valmor Алівейры дэ Азеведа (з 2009 г.).

Біскупы

  • Марыё дэль Валье Маронта Радрыгес (з 2009 г.).

Кіраўнікі Кангрэгацыі

правіць

Вялікія інквізітары

правіць

Сакратары

правіць

Прэфекты

правіць

Сакратары кангрэгацыі з 1965 года

правіць
  • Арцыбіскуп Пьетра Парэнтэ — (7 снежня 1965 г — 1967);
  • Арцыбіскуп Поль-П’ер Філіп — (29 чэрвеня 1967 г — 6 сакавіка 1973 г.);
  • Арцыбіскуп Жан-Жэром Амер — (14 чэрвеня 1973 г — 8 красавіка 1984 г.);
  • Арцыбіскуп Альберта Бавонэ — (8 красавіка 1984 г — 13 чэрвеня 1995 г.);
  • Арцыбіскуп Тарчызіо Бэртонэ — (13 чэрвеня 1995 г — 10 снежня 2002 г.);
  • Арцыбіскуп Анджэла Амата — (19 снежня 2002 г — 9 ліпеня 2008);
  • Арцыбіскуп Луіс Франсіска Ладарыя Фэрэр — (9 ліпеня 2008 г — 1 ліпеня 2017);
  • Арцыбіскуп Джакама Маранды — (з 18 ліпеня 2017 г.).

Зноскі

Спасылкі

правіць