Зімародкавыя (Alcedinidae) — сямейства птушак атрада ракшападобных (Coraciiformes).

Зімародкавыя

Звычайны зімародак (Alcedo atthis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alcedinidae Rafinesque, 1815


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178104
NCBI  8937
EOL  7975
FW  39386

Апісанне правіць

Птушкі з параўнальна вялікай, даволі моцнай дзюбай, каржакаватым тулавам і кароткім хвастом. Большасць відаў страката афарбаваная. Палавы дымарфізм адсутнічае, узроставы дымарфізм вельмі слабы. Гняздуюцца ў земляных норах. Аселыя, часткова пералётныя птушкі. Адрозніваюцца 90-92 віды. На Беларусі сустракаецца звычайны зімародак (Alcedo atthis).

Сістэматыка правіць

Традыцыйна зімародкавых адносяць да атраду ракшападобных (Coraciiformes), аднак вынікі некаторых новых даследаванняў паказваюць, што іх, імаверна, з трыма іншымі сямействамі мусяць вылучыць у асобны атрад, ці, па меншай меры падатрад зімародкападобных (Alcediniformes).

Сямейства падзяляюць на 3 падсямействы[1], якія ўключаюць 19 родаў са 114 відамі[2]:

Зноскі

  1. по ITIS. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2010. Праверана 25 чэрвеня 2010.
  2. Gill F., Donsker D. & Rasmussen P. (Eds.): Rollers, ground rollers, kingfishers (англ.). IOC World Bird List (v11.1) (19 студзеня 2021). doi:10.14344/IOC.ML.11.1. Праверана 2 красавіка 2021.
  3. Монатыповы род, уключае від Caridonax fulgidus = Halcyon fulgidus

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.