Зінаіда Мартынаўна Партнова

Герой Савецкага Саюза

Зінаіда (Зіна) Мартынаўна Партнова (20 лютага 1926, Ленінград — 10 студзеня 1944, Полацк) — Герой Савецкага Саюза (1958), піянер-герой, удзельніца Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі.

Зінаіда Мартынаўна Партнова
Дата нараджэння 20 лютага 1926(1926-02-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1944(1944-01-15) (17 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Гады службы 19421944
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Перад вайной прыехала да бабулі з Ленінграда і трапіла ў акупацыю. Як тады патрабавалася, уладкавалася на працу да немцаў. Пад кіраўніцтвам Ефрасініі Зяньковай зрабіла шэраг дыверсій на шкоду акупантам. У тым ліку атруціла 100 немцаў у сталовай, дзе працавала разам з сяброўкай Нінай Давыдавай. За што ледзь не загінула, калі яе прымусілі каштаваць атручаны суп. Пасля гэтага вымушана была сысці да партызанаў. Ніна Давыдава была расстраляна летам 1942 года.

Калі яе паплечнікаў арыштавалі ў Обалі 26 жніўня 1943 года, у снежні на разведцы была апазнана сельскай жыхаркай як партызанка («Глядзіце, унь партызанка ідзе!»). Тады яе схапілі. На допыце здолела застрэліць двух афіцэраў, калі тыя паблажліва пакінулі пісталет. Але ўцячы адтуль ёй не ўдалося. Яе перавезлі ў Полацк і пасля катаванняў расстралялі 10 студзеня 1944 года.

1 ліпеня 1958 года Зяньковай Е. С. і Партновай З. М. (пасмяротна) было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пры гэтым, верагодна, толькі ў час палітычнай адлігі гэта стала магчыма. З-за вядомага недаверу Сталіна да ўсіх, хто быў пад акупацыяй.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць