Зінаіда Міхайлаўна Мандроўская
Зінаіда Міхайлаўна Мандроўская (25 кастрычніка 1954, в. Ялча, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Зінаіда Міхайлаўна Мандроўская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
25 кастрычніка 1954 (70 гадоў) в. Ялча, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 25 кастрычніка 1954 года ў в. Ялча Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, інжынер-хімік-тэхнолаг; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве.
Працавала інжынерам-тэхнолагам, намеснікам галоўнага інжынера па тэхніцы і развіцці, галоўным інжынерам РУВП «Завод «Камертон» НВА «Інтэграл» у г. Пінску; дырэктарам вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «ЭлКіс» ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».
Выбіралася дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання, была старшынёй камісіі па сацыяльных пытаннях, справах ветэранаў і моладзі.
З'яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў.
Удастоена ганаровага звання «Чалавек года — 2006» у галіне экалогіі, «Чалавек года — 2007» у галіне аховы навакольнага асяроддзя і «Чалавек года — 2011» у галіне сацыяльнай абароны.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
правіцьЗамужам, мае сына.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)