Зінаіда Сямёнаўна Даўгяла
Зінаіда Сямёнаўна Даўгяла (1 кастрычніка 1930, г.п. Лёзна, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.
Зінаіда Сямёнаўна Даўгяла | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1930 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. З 1960 г. — архітэктар, старшы архітэктар у Віцебскграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывала ў Віцебску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы Полацка, Наваполацка (1964), Новалукомля (1970), праекты забудовы мікрараёнаў у Наваполацку (1965—1968), Новалукомлі (1963-72), гасцініца «Віцебск» (1973), 14-павярховы жылы дом па Маскоўскім праспекце (1977), рэканструкцыя вул. Леніна (1973) у Віцебску.
Узнагароды
правіць1-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект забудовы Цэнтральнага раёна Віцебска (1970).
Зноскі
Літаратура
правіць- Довгялло Зинаида Семеновна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)