Зміцер Максімавіч Жыткевіч
Зміцер Максімавіч Жыткевіч (псеўданім: Гушчар; 8 лістапада 1904, Халамер’е, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — 7 жніўня 1955, Рыга, Латвія) — беларускі паэт, празаік.
Зміцер Максімавіч Жыткевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 жніўня 1955 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьРана страціў бацьку і апынуўся на папячэнні дзядзькі. Вучыўся ў Халамерскай прыходскай школы, працаваў пісарам Халамерскай валасной управы. Пасля смерці дзядзькі ў часе Першай сусветнай вайны быў уладкаваны ў дзіцячы дом у Віцебску. Пасля заканчэння навучання ў дзіцячай працоўнай камуне, у 1921 годзе працаваў справаводам губернскага палітычна-асветнага камітэта. У 1922 годзе быў абраны ў склад мясцовага Савета вёскі Халамер’е, выконваў функцыі сакратара. У 1924—1925 гг. працаваў справаводам райвыканкама ў Езярышчы, у 1925—1926 гг. — загадчыкам Езярышчанскага народнага дома. У 1926—1927 гг. сакратар «Віцебскай сялянскай газеты», пасля — «Віцебскага пралетарыя». З 1931 г. быў адказным сакратаром віцебскага БелАППа. У 1933 г. перайшоў на працу ў транспартны аддзел НКУС (пазней МДБ), дзе служыў каля 22 гадоў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны жыў у Рызе (Латвія). Быў сябрам КПСС з 1938 г.
Творчасць
правіцьДэбютаваў частушкамі ў 1924 годзе ў «Витебской крестьянской газете». У канцы 1920-х — пачатку 1930-х гг. публікаваў вершы, апавяданні, нарысы, публіцыстычныя артыкулы ў мясцовым і рэспубліканскім друку. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі вершаў «Пачатак» (Віцебск, 1926) і «Світанне» (Віцебск, 1927), якія выдавала мясцовая філія «Маладняка», у зборнік Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў «Рытмы будавання» (1930).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Знак Пашаны.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2.
- Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1993. — Т. 2.