Кавалёва (Варонаўскі сельсавет)

Кавалёва[1] (трансліт.: Kavaliova, руск.: Ковалёво) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варонаўскага сельсавета. За 14 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, 19 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Вёска
Кавалёва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 12 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212812026
Кавалёва на карце Беларусі ±
Кавалёва (Варонаўскі сельсавет) (Беларусь)
Кавалёва (Варонаўскі сельсавет)
Кавалёва (Варонаўскі сельсавет) (Віцебская вобласць)
Кавалёва (Варонаўскі сельсавет)

Гісторыя

правіць

У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. У пачатку 20 стагоддзя вёска пры рацэ Арлянка ў Каралёўскай воласці Віцебскага павета. У 1905 годзе 112 дзесяцін зямлі, адносілася да Лужынскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Рудніцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1936 годзе ў вёску пераселены жыхары хутара Караміды, у 1939 годзе — хутароў Зазыбенкі, Целяшы, Тулавіна, Шарсцін, Пагошчына-1 і Пагошчына-2. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца снежня 1943 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія ў кастрычніку 1943 года знішчылі 52 двары і забілі 40 жыхароў, 35 жыхароў прымусова вывезлі ў Германію. На франтах загінулі 39 вяскоўцаў, 21 — у партызанскай барацьбе. З 16 ліпеня 1954 года ў Варонаўскім сельсавеце. У 1996 годзе ў складзе калгаса «Запаветы Ільіча». Зараз вёска ў складзе КСУП «Вароны».

Насельніцтва

правіць
  • 10 двароў, 79 жыхароў (1905)
  • 52 двары, 218 жыхароў (1941)
  • 76 жыхароў (1969)
  • 16 гаспадарак, 27 жыхароў (1996)
  • 3 гаспадаркі, 4 жыхары (2018)

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць