Казімір Іваноўскі

Казімір Іваноўскі (польск.: Kazimierz Iwanowski; 23 красавіка 1922, Вільня — 29 верасня 2002) — польскі вучоны ў галіне машынабудавання, аўтар успамінаў.

Казімір Іваноўскі
Дата нараджэння 23 красавіка 1922(1922-04-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 2002(2002-09-29) (80 гадоў)
Бацька Станіслаў Іваноўскі
Месца працы
Альма-матар

Біяграфіяныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў 1922 годзе ў Вільні. Сын адваката Станіслава Іваноўскага, унук Леанарда Іваноўскага з маёнтка Лябёдка Лідскага павета. Пісаў пра сваю сям’ю так:[1]

 

Сям’я наша была цікавай. Мой бацька Станіслаў меў трох братоў, і кожны з іх быў рознай нацыянальнасці. Самы старэйшы Ежы, інжынер, шмат разоў займаў міністэрскія пасады, быў сенатарам ІІ Рэчы Паспалітай і лічыў сябе палякам. Другі — Вацлаў, хімік, прафесар Варшаўскай політэхнікі, быў беларусам. Трэці — Тадэвуш, заолаг, прафесар Ковенскага ўніверсітэта быў летувісам. Такія сямейныя падзелы не былі рэдкасцю на тэрыторыі былога ВКЛ, і асаблівай адзнакай сям’і Іваноўскіх было не гэта, а тое, што мой дзядзька Тадэвуш меў у сваяках прыёмнага радавітага кітайца — такога больш ні ў кога не было.

 

Скончыў Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт, затым выкладаў у ім. Атрымаў доктарскую ступень, дацэнт. У 1979 выехаў за мяжу[2], прафесар універсітэта Рывер-Стэйт  (англ.) у Нігерыі[3].

Выдаў у 1995 годзе кнігу ўспамінаў з гісторыі міжваеннай Віленшчыны.

Памёр у 2002 годзе[4].

Зноскі

  1. Iwanowski K. Wspomnienia z kresowej mlodosci. — Bydgoszcz, 1995. S. 6.
  2. Historia Katedry KiEM
  3. blerf.org
  4. sejm-wielki.pl