Казімір Пуласкі

Казімір Пуласкі (6 сакавіка 1745, г. Варшава — 11 кастрычніка 1779, г. Савана, штат Джорджыя, ЗША) — удзельнік барацьбы за свабоду двух народаў — польскага і амерыканскага, адзін з кіраўнікоў і маршалак Барскай канфедэрацыі, генерал кантынентальнай арміі ў час вайны за незалежнасць ЗША, «бацька амерыканскай кавалерыі».

Казімір Пуласкі
польск.: Kazimierz Pułaski
Kazimierz Pułaski.PNG
Дата нараджэння не пазней за 6 сакавіка 1745, 6 сакавіка 1748(1748-03-06)[1] ці сакавік 1745
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 1779(1779-10-11)[3][4][5]
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Юзаф Пулаўскі[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Кантынентальная армія
Званне брыгадны генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Аўтограф Kazimierz Pułaski Signature.svg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Ваяваў ва Украіне, у чэрвені 1769 года рушыў з войскам да Брэста і Кобрына. У Ламзах падначаліў сабе полк Ю. Беляка, у Сухой Волі — полк А. М. Карыцкага, пасля некаторыя іншыя часці войска ВКЛ. 6 ліпеня 1769 года ў 10-гадзіннай бітве перамог расійскія войскі пад в. Кукалкі каля Ваўкавыска. У Слоніме папоўніў сваю армію рыштункам і гарматамі. 12 лпеня 1769 года адбіў атаку на горад расійскіх войск, якія панеслі вялікія страты, але быў вымушаны пакінуць Слонім. Адмовіўся ад марша на Нясвіж і з мястэчка Мыш з баямі рушыў на Гродна. У гэты час яго войска вырасла да 4000 чалавек. Правёў баі з расійскімі атрадамі пад Моўчаддзю (16 ліпеня) і Дварцом. Пад Гродна перадаў камандаванне Ю. Сапегу і выехаў у Польшчу. Перамогі на тэрыторыі Беларусі зрабілі Казіміра найбольш аўтарытэтным дзеячам Барскай канфедэрацыі. У верасні 1769 года арганізаваў новы паход на тэрыторыю Беларусі з Украіны. Каля Кобрына быў атакаваны 4 калонамі расійскіх войск і адышоў за Буг. У баях пад Арэхавам (13 верасня) і Уладавай (15 верасня) разбіты. У верасні 1770 года яго войскі авалодалі ўмацаваным кляштарам у Чанстахове. У сувязі з замахам на Станіслава Аўгуста Панятоўскага канфедэраты рушылі ў кастрычніку 1771 года да Варшавы, але разбіты пад Скарышэвам. У маі 1772 года Казімір пакінуў Чанстахову і эміграваў у Саксонію, потым Францыю, Турцыю, вясной 1777 года пераехаў у ЗША. У званні генерала кавалерыі арганізаваў там легіён з некалькіх соцень коннікаў. У сакавіку 1779 года атрымаў перамогу над англійскім войскам пад Чарлстанам. Загінуў 11 кастрычніка 1779 года у час аблогі Саванны.

ПамяцьПравіць

Як нацыянальнаму герою ЗША яму пастаўлены помнікі ў Вашынгтоне, Саванне, Вест-Пойнце[7].

Зноскі

  1. Find a Grave — 1996. Праверана 24 жніўня 2019.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119258234 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119258234 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Kazimierz Pułaski h. Ślepowron // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  6. Deutsche Nationalbibliothek Record #119258234 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. 6 сакавіка 1745 г. у Варшаве нарадзіўся Казімір ПУЛАСКІ (Казімір Міхал Вацлаў Віктар Пуласкі) — удзельнік барацьбы за свабоду двух народаў — польскага і амерыканскага, адзін з кіраўнікоў і маршалак Барскай канфедэрацыі, генерал кантынентальнай арміі ў час вайны за незалежнасць ЗША, «бацька амерыканскай кавалерыі»