Казіс Гедрыс
Казіс (Казімір Юозавіч) Гедрыс (літ.: Kazys Giedrys; 15 сакавіка 1891, мястэчка Салас, цяпер Рокішкіскі раён — 27 снежня 1926, Каўнас) — бачны дзеяч камуністычнага руху Літвы. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля ў Беларусі ў гады Грамадзянскай вайны[1].
Казіс Гедрыс | |
---|---|
літ.: Kazys Giedrys | |
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1926 (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя СССР |
Партыя | Камуністычная партыя Літвы |
Асноўныя ідэі | камунізм |
Род дзейнасці | член ЦК КП Літвы |
Біяграфія
правіцьСын дзяка. Член КПСС з 1917 года[1]. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Пецярбургу[1], падаўлення бунту Керанскага — Краснова . З сакавіка 1918 года старшыня Петраградскай літоўскай секцыі РКП(б) і Петраградскага аддзялення Камісарыята па літоўскіх справах.
Са студзеня 1919 года прадстаўнік Часовага рабоча-сялянскага ўрада Літвы, з сакавіка 1919 — СНК Літоўска-Беларускай ССР пры СНК РСФСР[1]. Дэлегат 8-га з’езда РКП(б). У жніўні-верасні 1919 па заданні ЦК КП(б)ЛіБ ствараў камуністычнае падполле ў Мінску, Маладзечне, Лідзе, Баранавічах, Гродне, Ашмянах[1]. З верасня 1919 сакратар падпольнага цэнтральнага бюро КП Літвы і Беларусі ў акупаваным палякамі Вільнюсе. У чэрвені 1920 арыштаваны. Па абмене палітвязнямі паміж РСФСР і Польшчай у сакавіку 1921 прыбыў у Маскву[1]. Дэлегат 1-га і 3-га Кангрэсаў Камінтэрна[1]. З лістапада 1921 сакратар Літоўскай секцыі пры ЦК РКП(б). У 1923 годзе загадчык аддзелам Магілёўскага павятовага камітэта РКП(б)[1]. З кастрычніка 1923 года ў партыйным падполлі ў Каўнасе[1], член ЦК КП Літвы.
За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны (1920, 1924) і заключаны ў турму[1].
Ваенны пераварот у Літве (1926)
правіцьАрыштаваны пасля перавароту ў Літве, які адбыўся пад кіраўніцтвам А. Смятоны 17 снежня. Разам з іншымі кіруючымі работнікамі Камуністычнай партыі Літвы паўстаў перад ваенным трыбуналам па абвінавачванні ў падрыхтоўцы да камуністычнага паўстання і разам з Юозасам Грэйфенбергерысам , Раполасам Чарнасам і Каралісам Пожалам прысуджаны да смяротнага пакарання. Асуджаныя былі расстраляны 27 снежня 1926 у VI форце Каўнаса[1].
Памяць
правіць- У 1973 годзе ў Каўнасе быў усталяваны помнік «Чацвёра камуністаў» (інакш «Чацвёра камунараў»; скульптары Бронюс Вішняўскас і Напалеонас Пятруліс ), які цяпер знаходзіцца ў экспазіцыі савецкіх скульптур у парку Грутас[2].