Саламонскі какаду, таксама саламонавы какаду (Cacatua ducorpsii, сін. Plyctolophus ducrops) — птушка сямейства какаду. Жыве на Саламонавых астравах.
Даўжыня цела — 34 см; вага — да 360 г. Афарбоўка апярэння і шырокага вельмі кароткага, круглага чубка — белая. На ўнутраным баку крылаў і хваста — цытрынавае адценне. У аснове пёраў чырванавата-аранжавы стрыжань. Кольцы каля вачэй — блакітна-белыя, шырокія. Дзюба светла-шэрая. У самца радужка чорная, у самкі — чырвона-карычневая.
Жывуць у высакаствольных трапічных лясах з добра развітым густым падлескам. Сілкуюцца пладамі і насеннем розных раслін і дробнымі насякомымі.
У клады 1-3 яйкі, на якіх бацькі сядзяць па чарзе — днём самец, ноччу самка. Праз 25 дзён вылупляюцца птушаняты, а праз 2 месяцы яны пакідаюць гняздо.