Вечназялёны куст вышынёю да 5 м. Лісце шырокаэліптычнае, суцэльнае. Кветкі па 3-15 у пазухах лісця, дробныя, жаўтавата-белыя. Плод — ярка-чырвоная касцянка.
Пашыраны ў гоных трапічных лясах Паўднёвай Амерыкі. Расліна гуляла і працягвае гуляць значную ролю ў Андскай культуры, але за межамі андскага рэгіёну больш усяго вядомая за ўтрымання стымулючага наркотыку какаіну, які здабываецца са свежага лісця гэтай расліны. Культывуецца ў Паўднёвай Амерыцы і Азіі. З расліны здымаюць да 5 кг соухога лісця за год.
Лекавая расліна. Аказвае танізуючае і мясцовае анестызіруючае ўздзеянне. Пры празмерным выкарыстанні выклікае залежнасць (какаінізм). Выкарыстоўваецца ў медыцыне, харчовай і парфумернай прамысловасці.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».