Какосавы алей

раслінны невысыхальны алей

Како́савы алей — невысыхальны раслінны тлусты алей з падсушанай мякаці какосавых арэхаў (копры).

Coconut oil 2.jpg

Цвёрдае рэчыва. Тэмпература застывання 19—26 °С. Колер белы з жаўтаватым адценнем. Шчыльнасць 925 кг/м³. Устойлівы да акіслення.

Атрымліваюць прасаваннем або экстрагаваннем арганічнымі растваральнікамі. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці мыла, касметычных сродкаў, у харчовай прамысловасці (вытворчасць маргарыну).

ЛітаратураПравіць