Плато Каларада (англ.: Colorado Plateau) — плато ў Кардыльерах Паўночнай Амерыкі, на паўднёвым захадзе ЗША. Абмежавана на ўсходзе і паўночным усходзе Скалістымі гарамі, на захадзе гарамі Сьера-Невада, на паўночным захадзе Вялікім Басейнам, на поўдні Мексіканскім нагор’ем. Плошча больш за 300 км². Вышыня 1800—2500 метраў, асобныя хрыбты вышэй за 3000 м, астанцовыя і вулканічныя масівы да 3861 м (г. Хамфрыс-Пік).

Каларада
англ.: Colorado

Цэнтр плато Каларада. Устойлівы да эрозіі пясчанік мезазойскага перыяду ўтварыў серыю выцягнутых уцёсаў
Плошча 337 000 км²

Складзена з дакембрыйскіх крышталічных парод і магутнай палеазой-мезазойскай асадкавай тоўшчы, з якой звязаны буйнейшыя радовішчы ўрана-ванадыевых руд. У палеаген-неагенавы перыяд адбылося падняцце паверхні, якое суправаджалася актыўнымі тэктанічнымі і вулканічнымі працэсамі. Рэкі інтэнсіўна праразалі плато глыбокімі каньёнамі, у тым ліку і рака Каларада. Клімат субтрапічны кантынентальны, сухі. Ападкаў 200—500 мм за год. Стэпавая і пустынная расліннасць з сукулентамі.

Літаратура правіць