Каледонія — старажытная назва паўночнай часткі вострава Вялікабрытанія, на поўнач ад вала Адрыяна ці вала Антаніна, атаясамляецца з цяперашняй Шатландыяй. Каледонскі лес на паўночнай мяжы рымскай Брытаніі ўпершыню згаданы ў «Прыродазнаўчыя гісторыі» Плінія. Затым слова «Каледонія» сустракаецца ў Тацыта, у апавяданні пра паходы Агрыкалы. У 83 ці 84 г. правадыр плямёнаў Каледоніі Галгак быў ушчэнт разбіты Агрыкалам і страціў 10000 забітымі. Пры Антаніне паспяхова ваяваў з каледонцамі Лолій Урбік, які пабудаваў так званы вал Антаніна. Імператар Септымій Север у 209 г. правёў пераможную кампанію ў Каледоніі, але з яго смерцю ў 211 г. правінцыя была пакінута. Пазней Каледонія знікае з твораў пісьменнікаў; на сцэну выступаюць пікты (з канца III ст.), а таксама скоты, атакоты і саксы367 г.). Этымалогія слова «Каледонія» незразумелая; яго збліжаюць з кімрскім Celydd — «лясістая агароджа», з ірландскім Caill — «дровы» і з Gael, англійскай назвай кельтаў і кельцкай мовы. З іншага боку, назву Каледонія таксама звязваюць з плямёнамі каледонцаў і дыкалідонаў, абодва з якіх адносіліся да дакельцкага насельніцтва.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць