Калодзежны шацёр (Браслаў)
Калодзежны шацёр — драўлянае збудаванне ў цэнтры горада Браслава Віцебскай вобласці. Размяшчаецца ў двары Дома культуры.
Гаспадарчае збудаванне | |
Калодзежны шацёр | |
---|---|
55°38′19″ пн. ш. 27°01′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Браслаў |
Архітэктурны стыль | закапанскі стыль |
Архітэктар | Юльюш Клос |
Будаўніцтва | 1924—1926 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000171 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЧасам у літаратуры калодзеж фігуруе як прыклад народнага дойлідства ХІХ стагоддзя[1]. Насамрэч, ён быў узведзены ў 1924—1926 гадах польскім архітэктарам Юльюшам Клосам у складзе архітэктурнага ансамбля ўрадавай калоніі. Архітэктар настолькі трапна стылізаваў народнае дойлідства, што браслаўскі калодзеж, выкананы ў традыцыях закапанскага стылю, некаторыя даследчыкі адносяць да традыцыйнага дойлідства ХІХ стагоддзя[2].
Архітэктура
правіцьШацёр пастаўлены над калодзежам на 4 прафіляваных слупах з падкосамі. Пачатковае ўмацаванне ствала калодзежа не захавалася. Аснова шатра ўтворана скрыжаванымі бэлькамі, канцы якіх выступаюць і маюць фігурныя зрэзы. Пакрыццё шатра зроблена з мяццай дранкі, што дало магчымасць стварыць пластычныя грані і плаўныя абрысы даху. Завяршае яго шпіль з простай прафіліроўкай, аналагічнай прафіліроўцы слупоў.
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 139
- ↑ Сяргей Харэўскі. «Закапанскі» стыль на Беларусі . Tio.by (2 жніўня 2010). Праверана 14 ліпеня 2020.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 139
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калодзежны шацёр (Браслаў)
- Калодзежны шацёр (Браслаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)