Кало Турэ
Кало Абіб Турэ (фр.: Kolo Abib Toure; нар. 19 сакавіка 1981, Буаке, Кот-д’Івуар) — былы івуарыйскі футбаліст, абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Кот-д’Івуара (2000—2015). Пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам.
| ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Кало Абіб Турэ | |||||||||||||||
Мянушка | Скала, Кароль Кало Турэ | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 сакавіка 1981[1][2][3] (39 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() ![]() |
|||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ераПравіць
У лонданскі «Арсенал» прыйшоў у 2002 годзе з клуба «АСЕК Мімозас» (Абіджан). У Лондане стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды і адным з наймоцнейшых у англійскай Прэм’ер-лізе. Пасля «Арсенала» гуляў за «Манчэстэр Сіці» і «Ліверпул», апошні клуб пакінуў улетку 2016 года ў якасці свабоднага агента. У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з шатландскім «Сэлтыкам»[4]. Пакінуў «Сэлтык» па заканчэнні сезону 2016/17 і завяршыў прафесійную кар’еру.
У верасні 2017 года далучыўся да трэнерскага штаба «Сэлтыка», а ў кастрычніку стаў асістэнтам галоўнага трэнера зборнай Кот-д’Івуара Марка Вільматса[5].
Міжнародная кар’ераПравіць
У зборнай Кот-д’Івуара дэбютаваў у 2000 годзе. Гуляў за зборную на сямі Кубках афрыканскіх нацый і трох чэмпіянатах свету. У 2015 годзе атрымаў перамогу ў Кубках афрыканскіх нацый, пасля чаго завяршыў кар’еру ў зборнай. Усяго згуляў 118 матчаў, забіў 7 галоў.
Сям’яПравіць
У Кало ёсць 2 малодшыя браты-футбалісты: Яя (паўабаронца «Манчэстэр Сіці» і зборнай Кот-д’Івуара) і Ібрагім (нападнік). Жанаты, двое дзяцей.
Зноскі
- ↑ Kolo Touré // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kolo Touré // FBref.com
- ↑ KOLO ABIB TOURE // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ "Селтик" объявил о подписании Коло Туре
- ↑ Коло Туре стал ассистентом Вильмотса в сборной Кот-д′Ивуара
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)