Камень філарэтаў

Камень філарэтаў — геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1972 г.). Знаходзіцца за 500 м на паўночны захад ад в. Карчова Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, ва ўрочышчы Кут, паблізу Туганавіцкага парку.

Валун сярэднезярністага граніту з крышталямі амфіболу. Даўжыня 4,1 м, шырыня 3 м, вышыня 1,9 м, у абводзе 13,9 м, аб'ём 12 м3, маса каля 32 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тысяч год таму са Скандынавіі.

Вядомы як месца сустрэч «філарэтаў», членаў канспіратыўнага таварыства патрыятычнай студэнцкай моладзі: А. Міцкевіча, Т. Зана, Я. Чачота, І. Дамейкі, Ю. Яжэўскага, Ф. Малеўскага і інш.

Літаратура

правіць