Камо Аганесян

армянскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Камо Арташэсавіч Аганесян)

Камо Аганесян[заўв 1] (арм.: Կամո Հովհաննիսյան, нар. 5 кастрычніка 1992, Ерэван) — армянскі футбаліст, паўабаронца клуба «Арарат-Арменія» з Ерэвана і нацыянальнай зборнай Арменіі.

Футбол
Камо Аганесян
Поўнае імя Камо Арташэсавіч Аганесян
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1992(1992-10-05)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Арменія
Рост 177 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Арменія Арарат-Арменія
Нумар 22
Маладзёжныя клубы
2000—2001 Арменія Шэнгавіт (Ерэван)
2002—2007 Арменія Пюнік (Ерэван)
Клубная кар’ера[* 1]
2008 Арменія Патані (Ерэван) 15 (0)
2009—2016 Арменія Пюнік (Ерэван) 175 (27)
2009   Арменія Пюнік-2 (Ерэван) 5 (5)
2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 28 (3)
2018—2019 Казахстан Жэтысу (Талдыкарган) 58 (6)
2020—2021 Казахстан Кайрат (Алматы) 39 (5)
2022—2023 Казахстан Астана 42 (0)
2024— Арменія Арарат-Арменія
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Арменія Арменія (да 17)
2009—2011 Арменія Арменія (да 19) 5 (0)
2011—2013 Арменія Арменія (да 21) 10 (1)
2012— Арменія Арменія 78 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2024

Клубная кар’ера

правіць

Нарадзіўся ў Ерэване, але потым сям’я пераехала ў Беларусь, дзе жыла спачатку ў Магілёве, а потым у Жодзіне[3]. У 2000 годзе Камо вярнуўся ў Ерэван, дзе пачаў займацца футболам у школе «Шэнгавіт», але неўзабаве перайшоў у «Пюнік». У 2008 годзе выступаў за клуб «Патані», які быў складзены з ігракоў юнацкай зборнай Арменіі, на наступны сезон вярнуўся ў «Пюнік», дзе спачатку выступаў за другую каманду, а ўжо з сезона 2010 замацаваўся ў асноўным складзе. Разам з «Пюнікам» выйграў тры тытулы чэмпіёна Арменіі і пяць кубкаў краіны.

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Стаў асноўным іграком жодзінцаў, у схеме з пяццю абаронцамі звычайна выступаў у якасці правага крайняга абаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне 2017. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[5].

У студзені 2018 года вярнуўся ў Арменію, падпісаўшы кантракт з «Алашкертам»[6]. Аднак, неўзабаве адправіўся на прагляд у талдыкарганскі «Жэтысу» і ў выніку пачаў у яго складзе сезон 2018. Пакінуў «Жэтысу» па заканчэнні сезона 2019, а ў студзені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з алмацінскім «Кайратам», разам з якім стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Казахстана.

У студзені 2022 года перайшоў у «Астану». У студзені 2024 года стаў іграком клуба «Арарат-Арменія».

Міжнародная кар’ера

правіць

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Арменіі розных узростаў. 28 лютага 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Арменіі ў таварыскім матчы супраць Сербіі.

Дасягненні

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Таксама сустракаюцца варыянты Аванесян і Аганісян

Крыніцы

правіць
  1. Kamo Hovhannisyan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kamo Hovhannisyan // FBref
  3. «Меня назвали в честь дедушки, погибшего по дороге в Беларусь». Как игрок сборной Армении попал в «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Камо Оганесян перешел в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (26 студзеня 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
  5. Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (29 лістапада 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
  6. Бывший футболист "Торпедо-БелАЗ" подписал контракт с чемпионом Армении (руск.). football.by (16 студзеня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.