Кандрат Кандратавіч Манахаў

Кандрат Кандратавіч Мана́хаў (руск.: Кондратий Кондратьевич Монахов; 5 студзеня 1894, Узорава[2], Валакаламскі павет, Маскоўская губерня1939) — вучоны ў галіне неўрапаталогіі, доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1936).

Кандрат Кандратавіч Манахаў
руск.: Кондратий Кондратьевич Монахов
Дата нараджэння 5 студзеня 1894(1894-01-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 1939
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера неўрапаталогія
Месца працы Мінскі медыцынскі інстытут
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Маскоўскі ўніверсітэт
Узнагароды

Біяграфія

правіць

К. К. Манахаў нарадзіўся ў сяле Узорава Валакаламскага павета Маскоўскай губерні. Скончыў у 1913 годзе гімназію, у 1917 годзе медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. З 1918 годзе паліткамісар Новарасійскага ўмацаванага раёна, камісар аховы здароўя Паўночна-Каўказскай Савецкай Рэспублікі, загадчык Кубанскім і Растоўскім краявымі аддзеламі аховы здароўя. У 1920—1922 гг. упаўнаважаны Наркамата аховы здароўя РСФСР па Паўднёваму ўсходу. У 1922—1924 гг. ардынатар клінікі нервовых хвароб Другога маскоўскага ўніверсітэта, у 1924—1931 гг. асістэнт. Адначасова ў 1924—1931 гг. навуковы супрацоўнік Медыка-біялагічнага інстытута. У 1929—1934 гг. на пасадзе намесніка дырэктара Інстытута фізіялогіі Народнага камісарыята асветы РСФСР. У 1934 годзе скончыў Інстытут чырвонай прафесуры. У 1934—1937 гг. К. К. Манахаў на пасадзе дырэктара Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова загадчык кафедрай нервовых хвароб. У 1937—1938 гг. загадчык Маскоўскім гарадскім аддзелам аховы здароўя[3].

Арыштаваны і асуджаны ў 1938 годзе[3].

Навуковая дзейнасць

правіць

К. К. Манахаву па фізіялогіі гіпаталамуса, гемацэфалічнага бар’ера, істэрыі. Займаўся пытаннямі арганізацыі сістэмы аховы здароўя, методыкі выкладання ў медыцынскіх ВНУ і інш.

Сярод апублікаванага:

  • К цитоархитектонике гипотпламуса // Медико-биологический журнал, 1926. Вып. 6.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць