Канстанцін Адамавіч Валасовіч

прыродазнавец, геолаг, географ, хімік

Канстанцін Адамавіч Валасовіч (21 мая (2 чэрвеня) 1869, Ёдчыцы Старобінскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні — 25 верасня 1919, Украіна) — прыродазнаўца, географ, геолаг, хімік.

Канстанцін Адамавіч Валасовіч
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1869(1869-06-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 1919(1919-09-25) (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, падарожнік-даследчык
Навуковая сфера прыродазнаўства[d], геаграфія, геалогія і хімія
Альма-матар

Біяграфія правіць

За ўдзел у рэвалюцыйным руху быў высланы ў Архангельскую губерню, дзе разгарнуў шырокую навукова-даследчую дзейнасць.

Загінуў у 1919 годзе ў чыгуначнай катастрофе на станцыі Бяспалаўка пад Харкавам[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Заснавальнік чацвярцічнай геалогіі і палеаграфіі Еўрапейскай Поўначы і Запаляр’я Склаў геолага-геаграфічную карту Новасібірскіх астравоў, апрацаваў геалагічныя калекцыі, сабраныя Рускай палярнай экспедыцыяй.

Памяць правіць

Яго імем названы мыс на паўночна-ўсходнім узбярэжжы вострава Кастрычніцкай рэвалюцыі архіпелага Паўночная Зямля.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бездзель, В. Я. Беларускія вучоныя, даследчыкі і вынаходнікі ў галіне тэхнічных і натуральных навук (другая палова XVII — першая чвэрць ХХ ст.): манаграфія / В. Я. Бездзель, В. М. Хаданёнак. — Віцебск: УА «ВДТУ», 2018. — 179 с. [1] — ISBN 978-985-481-573-2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 473. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).