Канстанцін Аляксандравіч Юхневіч

Канстанцін Аляксандравіч Юхневіч, Кастусь Юхневіч (15 снежня 1896, в. Пушкарышкі Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ. (цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — 14 жніўня 1971, Браслаў) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст.

Канстанцін Аляксандравіч Юхневіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 снежня 1896(1896-12-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1971(1971-08-14) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, палітык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў гарадскую школу ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія), вучыўся ў сельскагаспадарчай школе ў Шаўлях (цяпер Шаўляй, Літва). Ваяваў у складзе расійскай арміі ў 1-ю сусветную вайну. У 1917 вярнуўся на Браслаўшчыну, займаўся беларускай асветнай працай сярод насельніцтва, арганізацыяй кааперацыі. У 1920-я ўваходзіў у кіраўніцтва Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, які дзейнічаў у Заходняй Беларусі. З 1926 у кіраўніцтве партыі «Беларускі сялянскі саюз». Супрацоўнічаў з газетай «Сялянская ніва», выступаў на яе старонках як публіцыст. У 1928 за беларускую патрыятычную дзейнасць арыштаваны польскімі ўладамі, два месяцы правёў у Лукішскай турме ў Вільні. Вызвалены пасля таго, як быў абраны паслом у польскі сейм і атрымаў дэпутацкую недатыкальнасць. Палітычную дзейнасць не спыняў да канца 1930-х. Публікаваўся на старонках часопісу «Новы шлях». Рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Пасля вяртання з лагераў жыў у Браславе. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць