Канстанцін Георгіевіч Зыранаў

Канстанці́н Гео́ргіевіч Зыра́наў (руск.: Константин Георгиевич Зырянов; нар. 5 кастрычніка 1977, Перм, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца, галоўны трэнер «Зеніта-м». Выступаў за зборную Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі (2008).[3]

Футбол
Канстанцін Зыранаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Канстанцін Георгіевіч Зыранаў
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1977(1977-10-05)[1][2][…] (46 гадоў)
Грамадзянства
Рост 176 см
Пазіцыя цэнтральны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Зеніт-м
Пасада Старшы трэнер
Маладзёжныя клубы
Сцяг Расіі Зорка (Перм)
Клубная кар’ера[* 1]
1994—2000 Сцяг Расіі Амкар 171 (48)
2000—2006 Сцяг Расіі Тарпеда (Масква) 164 (9)
2007—2017 Сцяг Расіі Зеніт (СПб) 201 (30)
2014—2017  Сцяг Расіі Зеніт-2 88 (10)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2012 Сцяг Расіі Расія 51 (7)
Трэнерская кар’ера
2014—2017 Сцяг Расіі Зеніт-2 трэнер
2018 Сцяг Расіі Зеніт-2
2018— Сцяг Расіі Зеніт-м
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Дзяржаўныя ўзнагароды

Заслужаны майстар спорту Расіі

  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 кастрычніка 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

«Амкар» правіць

За свой першы клуб «Амкар» правёў 171 матч, забіў 48 галоў у перыяд з 1995 па 1999 год, выступаючы ў розных дывізіёнах чэмпіянату Расіі.

«Тарпеда» правіць

З 2000 па 2006 гады выступаў за маскоўскае «Тарпеда». У новай камандзе Зыранаў згуляў два матчы ў складзе дубля і адразу пасля гэтага атрымаў месца ў аснове. У кубку Расіі выходзіў на поле ў складзе аўтазаводцаў 26 разоў, адзначыўся трыма забітымі галамі. У Кубку УЕФА за «Тарпеда» правёў 8 матчаў, дзе забіў адзіны гол.

«Зеніт» правіць

У сакавіку 2007 года перайшоў у «Зеніт», у складзе якога стаў у тым жа годзе чэмпіёнам Расіі і уладальнікам Суперкубка краіны. У сезоне 2008 года Канстанцін перамог разам з «Зенітам» Кубак УЕФА, забіўшы гол у фінальным матчы ў Манчэстэры, а яшчэ праз некалькі месяцаў і Суперкубак УЕФА.

У 2010 годзе Канстанцін ў складзе свайго клуба паўтарыў поспех 2007 года і зноў стаў чэмпіёнам краіны. У 2011 годзе футбаліст у складзе «Зеніта» стаў уладальнікам Суперкубка Расіі па футболе, узяўшы верх над камандай сталічнага клуба ЦСКА.

Міжнародная кар’ера правіць

Дэбютаваў у складзе зборнай Расіі 27 мая 2006 года ў матчы супраць зборнай Іспаніі, які скончыўся з лікам 0:0.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Зеніт»:

Міжнародныя правіць

Расія:

Асабістае жыццё правіць

2 жніўня 2002 года жонка Канстанціна 23-гадовая Вольга Зыранова, якая пакутавала ад наркаманіі[4], знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення і узяўшы ў рукі 4-гадовую дачку Ірыну, выкінулася з акна з 8-га паверха. Дачка сканала ў той жа дзень, а сама Вольга памерла 2 верасня[5].

28 жніўня 2008 года ў Канстанціна і ягонай сяброўкі Наталлі нарадзіўся сын, якога назвалі Львом. 9 чэрвеня 2010 года Канстанцін і Наталля заключылі афіцыйны шлюб[6]. 9 студзеня 2012 года ў пары нарадзілася дачка Паліна[7].

Зноскі

  1. а б Transfermarkt — 2000.
  2. KONSTANTIN ZYRYANOV // Argentine Soccer Database
  3. アーカイブされたコピー. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2009. Праверана 30 снежня 2008.
  4. В 30 лет жизнь только начинается Архівавана 7 кастрычніка 2010.. championat.ru
  5. Обвинённая в убийстве дочери Ольга Зырянова умерла в больнице Архівавана 31 кастрычніка 2010.. lenta.ru
  6. Константин Зырянов женился. fc-zenit.ru
  7. У полузащитника «Зенита» Зырянова родилась дочь. championat.com

Спасылкі правіць