Канстанцін Міхайлавіч Галкоўскі

Канстанцін Міхайлавіч Галкоўскі (літ.: Kostantinas Galkauskas; 16 чэрвеня 1875, Вільня — 20 лютага 1963, Вільнюс) — літоўскі і беларускі кампазітар, дырыжор і педагог. Народны артыст ЛітССР (1955)[1].

Канстанцін Галкоўскі
Kanstantyn Hałkoŭski. Канстантын Галкоўскі (1936).jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Канстанцін Міхайлавіч Галкоўскі
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1875(1875-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1963(1963-02-20) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

 
Рыгор Шырма і Канстанцін Галкоўскі разам з маладымі беларускімі літаратарамі, 1920-я

Паводле паходжання беларус. Бацька яго паходзіў з Магілёўшчыны, а маці — з Міншчыны. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1908)[1], вучань М. Рымскага-Корсакава, А. Глазунова, А. Лядава. Яго дыпломнай працай была трохактовая опера «Цыганы» па паэме А. Пушкіна. За гэтую дыпломную працу, як прыгадваў Рыгор Шырма, Канстанціну Галкоўскаму педагагічная рада кансерваторыі ў 1908 годзе прысудзіла залаты медаль. З 1908 года на педагагічнай працы, з 1945 года ў кансерваторыі[1]. Прафесар Літоўскай кансерваторыі.

Па вайне кантактаваў з тымі са старэйшага пакалення беларусаў, хто жыў у Вільні і не быў рэпрэсаваны. З Беларусі часта да яго заязджалі Максім Танк, Рыгор Шырма. У 1959 годзе ў яго гасціў беларускі пісьменнік і перакладчык Алесь Траяноўскі.

ТворчасцьПравіць

Аўтар многіх твораў заснаваных на беларускім фальклоры, музыкі рамансаў і хораў на вершы беларускіх паэтаў Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, Зм. Бядулі, К. Буйло, апрацовак народных песень і народных харавых сюіт «Дуда» і «Каханне» (апошняя з сімфанічным аркестрам)[1].

Апрацоўкі і арыгінальныя хары Галкоўскага ўваходзяць у рэпертуар Дзяржаўнай харавой капэлы БССР[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Галковский (Галкаускас) Константин Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 135. — 737 с.

ЛітаратураПравіць

  • Луцкевіч Л., Войцік Г. Канстаньцін Галкоўскі. — Вільня: Рунь, 2001.
  • Календарыюм // «Czasopis» № 02/2003.

СпасылкіПравіць