Канстанцін Пракопавіч Кутрухін
Канстанцін Пракопавіч Кутру́хін (руск.: Константин Прокофьевич Кутрухин, 20 студзеня (1 лютага) 1916 — 27 чэрвеня 1944, у раёне вёсак Хадакова і Татаршчына, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі сяржант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945, пасмяротна).
Канстанцін Пракопавіч Кутрухін | |
---|---|
руск.: Константин Прокофьевич Кутрухин | |
Дата нараджэння | 1 лютага 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1944 (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1937—1940, 1941—1944 |
Званне | гвардыі сяржант |
Камандаваў | squad leader[d] |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьКанстанцін Пракоф’евіч Кутрухін нарадзіўся ў вёсцы Удзельны Шумец Юрынскай воласці Васільсурскага павета Ніжагародскай губерні (зараз вёска Удзельны Юрынскага раёна, Рэспубліка Марый Эл, Расія). Скончыў 5 класаў школы, працаваў у калгасе. З 1937 года да снежня 1940 года на службе ў Чырвонай Арміі. Пасля звальнення вярнуўся працаваць у калгас. Зноў прызваны на службу ў ліпені 1941 года. Удзельнік баявых дзеянняў з красавіка 1942 года. Прымаў удзел у абароне Сталінграда, Беларускай наступальнай аперацыі.
Камандзір стралковага аддзялення 156-га стралковага палка 51-й стралковай дывізіі (6-я гвардзейская армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі сяржант К. П. Кутрухін вызначыўся ў чэрвені 1944 года пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. 25 чэрвеня аддзяленне К. Кутрухіна першым пераадолела раку і адбіла 5 контратак праціўніка.
27 чэрвеня 1944 года у раёне вёсак Хадакова і Татаршчына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці сяржант Кутрухін павёў сваё аддзяленне на штурм варожага дзота. У крытычны момант бою К. Кутрухін закрыў амбразуру дзота сваім целам, забяспечыўшы гэтым наступленне і вызваленне населеных пунктаў.
Быў пахаваны на ўскрайку лесу за 800 м на паўднёвы захад ад вёскі Парэчча. Пазней прах К. П. Кутрухіна перапахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у вёсцы Дубраўка Ушацкага раёна.
Узнагароды
правіцьПамяць
правіць- Імя К. П. Кутрухіна носіць Дубраўская базавая школа-дзіцячы сад Ушацкага раёна.
- Абеліск на месцы гібелі Героя і помнік на магіле ў вёсцы Дубраўка Ушацкага раёна (Беларусь).
- Бюст героя і мемарыяльныя дошкі ў вёсцы Удзельная і гарадскім пасёлку Юрына (Рэспубліка Марый Эл).
- У гонар К. П. Кутрухіна названы вуліцы ў горадзе Іашкар-Ала і гарадскім пасёлку Юрына.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 60.
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш.. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Канстанцін Пракопавіч Кутрухін на сайце «Героі краіны» (руск.)
- Помнік у в. Дубраўка // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць Архівавана 29 верасня 2015.
- День памяти героя К. П. Кутрухина в Дубровской школе // Газета «Патрыёт». Субота, 5.02.2011
- Каляндар знамянальных і памятных дат на 2011 год / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Сектар краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі; склад. М. В. Аліхвер і інш. — Віцебск, 2011. — 116 с.: іл.
- Наградны ліст (руск.)
- Воинские захоронения // Сайт Ушацкага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)