Канстанцін Уладзіміравіч Хацяноўскі
Канстанцін Уладзіміравіч Хацяно́ўскі (нар. 22 мая 1954, Санкт-Пецярбург) — беларускі мастак.
Канстанцін Уладзіміравіч Хацяноўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 мая 1954 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | плакат, кніжная графіка і дызайн |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Ленінградзе. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Вучыўся ў П. А. Семчанкі, Л. І. Талбузіна. З 1994 года дырэктар выдавецтва «Кавалер паблішэрс». Удзельнік мастацкіх выстаў з 1980 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года, член Беларускага саюза дызайнераў з 2002 года.
Творчасць Правіць
Працуе ў галіне плаката, кніжнай графікі, дызайну. Аўтар плакатаў «Лёс планеты — твой лёс» (1986), «Апошняя старонка Чырвонай кнігі» (1987), «Перабудуй» (1988), «Першы Мінскі фестываль духоўнай музыкі» (1989), «Я ёсць, але хто я?» (1990) і інш.; дызайну грошай Рэспублікі Беларусь (1991).
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Музеі сучаснага мастацтва г. Таяма, Японія, музеі плаката ў Вілянаве (Польша), музеі выяўленчага мастацтва унівесітэта штата Канэктыкут (ЗША), фондах БСМ, мастацкім аб’яднанні «Цэнтральны Дом мастака» ў Маскве.
Узнагароджаны шматлікімі прэміямі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў плаката, дызайна кнігі.
Літаратура Правіць
- Салавей Л. Ф. Хацяноўскі Канстанцін Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі Правіць
- ХАЦЯНОЎСКІ К. У. Архівавана 22 мая 2021.