Канстанцін Якаўлевіч Ваншэнкін
Канстанцін Ваншэнкін (руск.: Константин Яковлевич Ваншенкин; 17 снежня 1925, Масква — 15 снежня 2012, Масква) — савецкі і расійскі паэт, аўтар слоў да песні «Я люблю цябе, жыццё».
Канстанцін Ваншэнкін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 снежня 1925[1][2] |
Месца нараджэння | Масква, СССР |
Дата смерці | 15 снежня 2012 (86 гадоў) |
Месца смерці | Масква, Расійская Федэрацыя |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
СССР Расія |
Жонка | Inna Goff[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | верш, песня, паэма, апавяданне |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1942 годзе пайшоў на фронт. Пасля нямецка-савецкай вайны ўступіў у геолагаразведачны інстытут, але потым перавёўся ў літаратурны, які скончыў у 1953 годзе.
Аўтар вершаў да папулярных песень «Я люблю цябе, жыццё», «Алёша», «Вальс растання», «Жэнька», «Як праваджаюць параходы» і іншых. Большасць песень на вершы паэта напісалі кампазітары Эдуард Калманоўскі і Ян Фрэнкель.
Выпусціў больш за 30 кніг, у тым ліку некалькі зборнікаў аўтабіяграфічнай прозы. У 2001 годзе за зборнік вершаў «Хвалістае шкло» быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі і ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай» IV ступені.
Зноскі
- ↑ Ваншенкин Константин Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ ВАНШЕНКИН Константин Яковлевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 331–332. — ISBN 5-94848-245-6