Капліца Святой Праведнай Ганны (Лыцавічы)
Капліца Святой Праведнай Ганны — праваслаўная капліца ў аг. Лыцавічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З’яўляецца прыпісной да прыходу Свята-Успенскай царквы ў в. Спягла.
Капліца праваслаўная | |
Капліца Святой Праведнай Ганны | |
---|---|
![]() | |
54°42′52″ пн. ш. 26°38′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Лыцавічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская |
Тып будынка | Капліца |
Архітэктар | Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык |
Будаўніцтва | 2009—2012 гады |
Асноўныя даты | |
Асвячэнне — 26 лістапада 2012 г. |
|
Стан | дзейная |
![]() |
Гісторыя
правіцьНі ў Чурлёнах, ні ў Лыцавічах раней ніколі царквы не было. Сродкі на будаўніцтва вернікі збіралі талакой, асабліва дапамагала армянская дыяспара, у прыватнасці сям’я бізнесмена Самвела Авецяна[1]. Будавалася з цэглы, з 2009 па 2012 гады, па праекце архітэктара Мікалая Лук’янчыка. Асвечана 26 лістапада 2012 года вікарыем Мінскай епархіі, уладыкай Веньямінам[2][3].
Архітэктура
правіцьКрыжападобнае ў плане збудаванне з падоўжана-восевай кампазіцыяй: паслядоўна размешчаны прытвор, квадратны ў плане цэнтральны аб’ём і прамавугольная алтарная частка. У завяршэнні даха — цыліндрычны барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Франтальны фасад вылучаны двухсхільнай навіссю на 2 падпорных слупах.
Зноскі
- ↑ У в. Лыцавічы з’явілася новая царква (ВІДЭА)(недаступная спасылка) // VIALEJKA.INFO
- ↑ 26 лістапада ў Лыцавічах асьвяцяць храм(недаступная спасылка) // VIALEJKA.INFO
- ↑ Нарачанка і яе берагі 2013.
Літаратура
правіць- Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца Святой Праведнай Ганны (Лыцавічы)
- Вілейскі райвыканкам Архівавана 5 кастрычніка 2018.
- Капліца Святой Праведнай Ганны (Лыцавічы)(недаступная спасылка) на сайце Маладзечанскай епархіі