Капліца Святых Апосталаў Пятра і Андрэя (Дабраўляны)
Капліца Святых Апосталаў Пятра і Андрэя — каталіцкая капліца на ўсходняй ускраіне вёскі Дабраўляны Смаргонскага раёна.
Славутасць | |
Капліца Святых Апосталаў Пятра і Андрэя | |
---|---|
54°47′20″ пн. ш. 26°24′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Дата пабудовы | 1826 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000772 |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1826[1] годзе, або ў канцы XIX ст. ў былым сядзібна-паркавым комплексе Гюнтараў. Помнік архітэктуры неакласіцызму.
У пачатку 1990-х гадоў адноўлена мясцовымі вернікамі разам з тагачасным свірскім пробашчам ксяндзом Войцехам Ляманскім. Капліца была асвячана ў гонар святых апосталаў Пятра і Андрэя архібіскупам Мінска-Магілёўскім Казімірам Свёнткам у свята св. Андрэя Апостала, 30 лістапада 1993 г[2].
23 лістапада 2021 рашэннем Гродзенскага абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны капліцы прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі[1].
Архітэктура
правіцьВырашана кампактным кубападобным цагляным аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасныя фасады падзелены на 2 ярусы: 1-ы крапаваны прамавугольнымі нішамі, 2-і — вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі, апяразаны прафіляваным карнізам. Над прамавугольным уваходным праёмам размешчаны «ляжачы» аконны праём. Тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі. Зала асветлена 2 квадратнымі вокнамі на алтарнай сцяне.
Зноскі
Літаратура
правіць- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 116. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх