Капліца (Кальварыйскія могілкі, каля агароджы)
Кальварыйскія могілкі, каля агароджы
Капліца — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная ва ўсходняй частцы агароджы, каля капліцы-пахавальні Віткевічаў. Пабудавана ў другой палове XIX ст. з цэглы.
Капліца | |
Капліца | |
---|---|
53°54′30″ пн. ш. 27°30′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | другая палова XIX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 71Д000049 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Фасад завершаны трохвугольным франтонам з крыжам на чатырохгранным пастаменце. Плоскасныя фасады прарэзаны прамавугольным уваходным праёмам, крапаваны бакавымі арачнымі нішамі і вуглавымі пілястрамі, апяразаны прафіляваным карнізам з шырокім антаблементам.
Літаратура
правіць- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 224. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца (Кальварыйскія могілкі, каля агароджы)