Капліца (Чамброва)
Капліца — каталіцкая капліца былой сядзібы ў Чамброве, размешчаная на могілках за 1,3 км на поўнач ад Валеўкі, справа ад дарогі Р5 «Баранавічы — Навагрудак — Іўе».
Славутасць | |
Капліца | |
---|---|
53°28′30″ пн. ш. 25°52′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм[1] |
Дата пабудовы | 1896 |
Статус |
![]() |
ГісторыяПравіць
Пабудавана ў 1896 годзе з цэглы як надмагілле ўладальніка маёнтка Чамброва Карповіча.
Капліца, якая доўга стаяла разбуранай, была адноўлена па ініцыятыве Генеральнага консула Рэспублікі Польшча ў Гродне Ярослаў Ксёнжак пры фінансавай падтрымцы Польскага нацыянальнага фонду. Стварыць праект з гістарычнай дакладнасцю дапамаглі архіўныя матэрыялы і працы фатографа Яна Булгака. Была адноўлена фігура Хрыста, які нясе крыж, ад якой заставалася толькі частка тулава, праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі, выкладзена дарожка і ўстаноўлены лаўкі[2].
24 верасня 2019 года адноўленая капліца была ўрачыста асвечана біскупам гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам. На цырымоніі прысутнічалі нашчадкі звязаных з гэтым месцам родаў Карповічаў і Булгакаў, польскія дыпламаты з Гродна і Мінска, улады Польскага нацыянальнага фонду, прадстаўнікі польскага МЗС, маршалкоўскай управы Падляскага ваяводства і кіраўніцтва Навагрудскага раёна[2].
Капліца ўключана ў турыстычны маршурт «Шляхам Адама Міцкевіча»[2].
23 лістапада 2021 рашэннем Гродзенскага абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны капліцы прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі[3].
АрхітэктураПравіць
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана ўзнятай на кубападобны пастамент 4-граннай вежай пад сферычным купалам. Другі ярус адкрыты арачнымі прасветамі і прызначаўся для сакральнай скульптуры; апяразаны карнізам з сухарыкамі, крапаваны па вуглах 3-чацвяртнымі калонамі.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 студзеня 2022.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Адноўленую капліцу былога маёнтку Чамброва асвяцілі на Навагрудчыне
- ↑ Тры капліцы атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
СпасылкіПравіць
- Капліца (Чамброва) на сайце Глобус Беларусі (руск.)