Каралеўства Польскае (1916—1918)
Карале́ўства По́льскае ці неафіцыйна Рэге́нцкае карале́ўства По́льшча (польск.: Regencyjne Krolestwo Polskie, ням.: Regentschaftskonigreich Polen) — марыянетачная дзяржава, заснаваная Актам 5 лістапада 1916 года пры падтрымцы Польскай сацыялістычнай партыі і шэрагу іншых польскіх партый[1] і прызнаная Германскай імперыяй і Аўстра-Венгрыяй. Была ўтворана ў межах акупаванай Германіяй і Аўстра-Венгрыяй расійскай тэрыторыі Царства Польскага (аднак без вызначаных межаў) і існавала як дзяржава — сатэліт Германіі. Ідэя дзяржаўнасці Польшчы ніколі не мела падтрымкі ў Германіі і фактычна была накіравана толькі на ўцягванне польскіх сіл у ваенныя дзеянні, якія прадпрымаліся Цэнтральнымі дзяржавамі.
Гістарычная дзяржава | |||||
Каралеўства Польскае | |||||
---|---|---|---|---|---|
польск.: Królestwo Polskie ням.: Regentschaftskonigreich Polen | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Варшава | ||||
Мова(ы) | польская, нямецкая | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая і польская | ||||
Грашовая адзінка |
польская марка расійскі рубель аўстра-венгерская крона |
||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утварэнне каралеўства
правіцьДэкларацыя абодвух імператараў аб стварэнні Рады Рэгенцтва (польск.: Rada Regencyjna), абмежавала ўладу Германіі на акупаваных тэрыторыях і дазволіла абраць новага манарха. Асобай, якая мела найбольшую магчымасць стаць польскім каралём, быў аўстрыец — Карл Стэфан, эрцгерцаг Аўстрыйскі (Karol Stephan), чые дзве дачкі былі замужам за польскімі арыстакратамі: князем Альгердам Чартарыйскім і Геранімам Радзівілам. Эрцгерцаг быў гатовы прыняць карону, але як члену Імперскага Дому Аўстрыі яму патрабаваўся дазвол ад главы сям'і імператара Карла I, які сам жадаў атрымаць польскую карону.
Выкарыстанне польскай мовы ў адукацыйных і палітычных установах (забароненае Расіяй пасля паўстанняў 1830 і 1863 гадоў) было адноўлена па ўсёй тэрыторыі Царства Польскага. Цэнтральныя дзяржавы падтрымалі стварэнне польскага войска (ням.: Polnische Wehrmacht), якое было створана для дапамогі Германіі ў вайне, але мабілізацыя, якая праводзілася палкоўнікам Уладзіславам Сікорскім, не знайшла падтрымкі сярод палякаў і дала слабыя вынікі: да канца існавання Рэгенцтва войска мела ў сваім складзе толькі каля 5000 чалавек. Каралеўства мела сваю ўласную валюту, польскую марку, і Канстытуцыю, прынятую 12 верасня 1917 года (манархія, двухпалатны парламент, знешнепалітычныя міністры).
Нямецкія мэты
правіцьМэтай нямецкае палітыкі была эксплуатацыя багаццяў Польшчы з наступнай яе германізацыяй. Меркавалася памяншэнне польскага насельніцтва праз голад і цяжкія працы, з наступным стварэннем з Польшчы нямецкай правінцыі. Падчас нямецкай акупацыі палякі падлягалі прымусовай працы і канфіскацыям харчу і маёмасці. Хоць пры ўтварэнні каралеўства Польшча павінная была ўвайсці ва унію з Аўстрыяй, рост залежнасці Аўстра-Венгрыі ад Германіі перакрэсліла гэтыя планы. Кантроль над польскай эканомікай і сыравінай быў у руках Германіі. Немцы таксама мелі поўны кантроль над польскім войскам. Межы Польшчы павінныя былі быць змененыя ў карысць Германіі. У канцы 1916 года Германія збіралася анексаваць заходнюю частку Польшчы, амаль 30000 км² польскай тэрыторыі, так званую «польскую прымежную паласу». Гэтыя землі павінныя былі быць заселеныя этнічнымі немцамі, а палякі павінныя былі быць перамешчаныя. Такія планы прапанавалі прадстаўнікі нямецкай меншасці ў Польшчы, якія пражывалі ў раёне Лодзі, таксама яны пратэставалі супраць Акту 5 лістапада.
Рэгенты Каралеўства Польскага
правіцьФармальна да абрання манарха Польскім каралеўствам кіравала рэгенцкая рада, якая складалася з трох членаў:
- Аляксандра Какоўскага, Варшаўскага архіепіскапа, прымаса Польшчы;
- Здзіслава Любамірскага, землеўладальніка, мера Варшавы з 1915 года;
- Юзафа Астроўскага, землеўладальніка, які быў главой польскага прадстаўніцтва ў Дзяржаўнай думе.
Рэгенцкая рада нічым не кіравала і не мела магчымасці абраць манарха; рэальная ўлада ў Польшчы належала нямецкаму генерал-губернатару Гансу Гартвігу фон Безелеру. 11 лістапада 1918 года, у дзень капітуляцыі Германіі рэгенцкая рада перадала ўсе паўнамоцтвы Юзафу Пілсудскаму і праз тры дні была распушчаная.
Зноскі
- ↑ Пчёлов Е. В., Чумаков В. Т. Правители России от Юрия Долгорукого до наших дней. — 3-е изд. — М.: «Грантъ», 1999. — С. 171. — ISBN 5-89135-090-4. (руск.)