Міхал Геранім Радзівіл

кашталян і ваявода віленскі
(Пасля перасылкі з Геранім Радзівіл)

Міхал Геранім Радзівіл (17441831) — кашталян віленскі (17751790), пасля апошні віленскі ваявода1790), паходзіў з роду Радзівілаў.

Міхал Геранім Радзівіл
Міхал Геранім Радзівіл
Міхал Геранім Радзівіл
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
37-ы ваявода віленскі
27 лістапада 1790 — 1795
Папярэднік Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку
45-ы кашталян віленскі
10 красавіка 1775 — 27 лістапада 1790
Папярэднік Ігнацы Агінскі
Пераемнік Мацей Радзівіл
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
1767 — 1793
маршалак Сойма Рэчы Паспалітай[d]
19 красавіка 1773 — 11 красавіка 1775
мечнік вялікі літоўскі
21 лістапада 1771 — 10 красавіка 1775
Папярэднік Андрэй Агінскі
Пераемнік Геранім Януш Сангушка
староста балімоўскі[d]
з 1789
Нараджэнне 10 кастрычніка 1744(1744-10-10)
Смерць 28 сакавіка 1831(1831-03-28) (86 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Марцін Мікалай Радзівіл
Маці Марта з Трамбіцкіх
Жонка Алена з Пшаздзецкіх
Дзеці Антоні Генрык Радзівіл[1], Міхаіл Гедэон Радзівіл[1], Крысціна Магдалена з Радзівілаў[d][1], Анеля з Радзівілаў[d][1] і Людвік Мікалай Радзівіл[d][1]
Член у
Узнагароды
ордэн Чорнага арла ордэн Чырвонага арла ордэн Святога Губерта ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сын Марціна Мікалая Радзівіла і Марты Трэмбіцкай. Брат Юзафа Мікалая Радзівіла. Выхоўваўся ў доме апекуна — Міхала Казіміра Радзівіла «Рыбанькі», дзе атрымаў грунтоўную хатнюю адукацыю, у тым ліку музычную[2]. Навучаўся ў Львове, Нясвіжы.

Абіраўся паслом на сойм 1773, член Пастаяннай Рады ў 17801783 і 17931794, член Адукацыйнай камісіі з 1783 (старшыня ў 1793).

У 1792 далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі. Падчас паўстання Т. Касцюшкі знаходзіўся ў Пецярбургу, не супрацьдзейнічаў наданню сваімі ўраднікамі дапамогі паўстанцаў, выстаўленню рэкрутаў. Потым адыйшоў ад палітычнай дзейнасці.

Уступіў у шлюб з Аленай Пшаздзецкай, вядомай па рамане з каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім. Аселі ў Небарове, што ў Польшчы. Уладальнік велізарнага стану, уславіўся як добры гаспадар. У Небарове сабраў калекцыю твораў мастацтва.

Меў пяць сыноў, у тым ліку, Антонія Генрыха Радзівіла і Міхаіла Гедыона Радзівіла, а таксама тры дочкі.

Памёр у Варшаве ў веку 87 гадоў. Пахаваны ў Небарове.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць