Караль Баркоўскі
Караль Баркоўскі (польск.: Karol Borkowski, лац.: Carolus Borkowski; 4 лістапада 1709, Плоцкае ваяводства — 26 мая 1776, Полацк) — езуіцкі святар і педагог.
Караль Баркоўскі | |
---|---|
польск.: Karol Borkowski лац.: Carolus Borkowski | |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1709 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1776 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | святар |
Месца працы |
У Вільні 9 жніўня 1725 г. уступіў у Таварыства Ісуса, а 13 сакавіка 1738 г. быў высвечаны на ксяндза. Прафесар маральнай тэалогіі ў Плоцку (1742—1743), прэфект школ у Драгічыне (1745—1746, 1748—1749) і Гродна (1746—1747). Прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ у Плоцку (1750—1755), прафесар пазітыўнай тэалогіі ў Браневе (1756—1757), прафесар схаластычнай тэалогіі і кананічнага права ў Пінску (1757—1758), прэфект музычнай бурсы ў Слуцку (1767—1768). З 1768 г. і да часу скасавання папам Кліментам XIV Таварыства Ісуса (1773) — прэфект школ і прафесар маральнай тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме[1]. У 1774/1775 навучальным годзе (і, відавочна, да самай смерці) працягваў працаваць у Полацку[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.