Кароль Урсын Нямцэвіч
Кароль Урсын Нямцэвіч (польск.: Karol Ursyn Niemcewicz; 1797 — 9 лютага 1867) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—1831 гадоў.
Кароль Урсын Нямцэвіч | |
---|---|
Нараджэнне |
1797[1] |
Смерць |
люты 1867
|
Месца пахавання | |
Род | Нямцэвічы |
Бацька | Ян Урсын Нямцэвіч[d] |
Маці | Тэкля з Выганоўскіх[d] |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітычная дзейнасць[d][2] і мемуарная літаратура[d][2] |
Бітвы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Урсын-Нямцэвічаў. Скончыў Свіслацкую гімназію, вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1830 годзе абраны віцэ-маршалкам Гродзенскай губерні.
У час паўстання 1830—1831 гадоў на 4 месяцы інтэрніраваны ў Гродне. Уцёк пад Беласток, дзе ўзначаліў невялікі атрад, які быў разбіты 16 мая 1831, адышоў пад Белавежу, пасля рассеяны. Нямцэвіч далучыўся да дывізіі генерала М. Рыбінскага. У жніўні 1831 года ўвайшоў у склад Сената Каралеўства Польскага як прадстаўнік ад Гродзеншчыны. Пасля капітуляцыі Варшавы эмігрыраваў у Парыж, дзе звязаны з Ю. Нямцэвічам, А. Чартарыйскім.
Аўтар мемуараў «Успаміны з 1831 г.» (1863), «Успаміны пра паўстанне ў Брэсце Літоўскім» (1869).