Юльян Урсын Нямцэвіч

(Пасля перасылкі з Ю. Нямцэвіч)

Юльян Урсын Нямцэвіч (16 лютага 1757, вёска Скокі, Берасцейскі павет, цяпер Брэсцкі раён — 21 мая 1841, Парыж) — польскі пісьменнік, палітычны дзеяч, гісторык.

Юльян Урсын Нямцэвіч
польск.: Julian Ursyn Niemcewicz
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 лютага 1758(1758-02-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1841(1841-05-21)[4][5][…] (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Марцэлій Нямцэвіч[d]
Маці Ядвіга з Сухадольскіх[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці дыпламат, перакладчык, паэт, пісьменнік, публіцыст, гісторык, палітычны актывіст
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Юльян Урсын Нямцэвіч нарадзіўся 16 лютага 1758 года ў сям’і Марцэлія Нямцэвіча і Ядвігі з Сухадольскіх у старым драўляным маёнтку за два кіламетры на поўнач ад Скокаў.

Вучыўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме, у 1770—1777 гадах у Рыцарскай школе (Кадэцкім корпусе) у Варшаве.

Абраны паслом на Чатырохгадовы сойм 1788—1792, удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі 3 мая 1791. З 1791 года член Адукацыйнай камісіі. Пасля перамогі прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі эміграваў, жыў у Саксоніі, Аўстрыі, Італіі.

Падчас паўстання 1794 г. ад’ютант і сакратар Т. Касцюшкі. Паранены ў Мацяёвіцкай бітве, трапіў у палон; зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці ў Пецярбургу.

Пасля амністыі ў 1796 годзе разам з Касцюшкам выехаў у ЗША.

Вярнуўся ў Варшаву ў 1807 годзе, заняў пасаду сакратара Сената Варшаўскага княства. З 1813 года сакратар Сената Каралеўства (Царства) Польскага. У сваім маёнтку Урсынаў пад Варшавай сабраў вялікую бібліятэку. У 1809, 1816 і 1819 зрабіў некалькі падарожжаў па Беларусі з мэтай апісання помнікаў. У 1820 годзе ў Віцебску ставілася камедыя Ю. Нямцэвіча «Пан Навіна». З 1827 года старшыня Таварыства сяброў навук у Варшаве.

Падчас паўстання 1830—1831 увайшоў у склад Часовага ўрада, абраны сенатарам-кашталянам. Пасля задушэння паўстання маёмасць Ю. Нямцэвіча канфіскавана, у тым ліку і бібліятэка, якую прадалі на аўкцыёне. Ю. Нямцэвіч эміграваў у Парыж. У 1838 годзе заснаваў у Парыжы Польскую бібліятэку.

Адзін з найвыдатнейшых польскіх пісьменнікаў эпохі Асветніцтва. Ініцыятар і рэдактар выдання «Збор гістарычных мемуараў пра старажытную Польшчу» (т. 1—7, 1822—1836).

Памёр 21 мая 1841 года.

Бібліяграфія

правіць
  • Dzieіa poetyckie wierszem i prozа. T. 1-12. Lipsk, 1838-43.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць