Караль Шыльдгаўз
Караль (Карл) Шыльдгаўз (Karl de Schildhaus) — беларускі архітэктар канца XVIII — пачатку XIX ст. Віленскі губернскі архітэктар у 1803—1808 гадах.
Караль Шыльдгаўз | |
---|---|
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Вільня, Пінск, Гродна |
Найважнейшыя пабудовы | Палац Бутрымовічаў, Рапнінская капліца |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з Германіі. У пачатку XIX ст. губернскі архітэктар (1803—1808) і выкладчык універсітэта ў Вільні.
Творчасць
правіцьУ 1784—1790 гадах у Пінску на высокім левым беразе ракі Піна пабудаваў палац[1] для пінскага старосты Мацея Бутрымовіча[2].
У 1790 годзе пабудаваў для князёў Агінскіх палац у Гродне[1] на вуліцы Дзям’янаўскай (не захаваўся)[3][4]. Паводле інвентара 1803 года, палац быў «на высокім падмурку, драўляны», г. зн. першы паверх быў мураваны, а другі — драўляны[5].
Выканаў праекты перабудовы парафіяльнага касцёла (каля 1790, не здзейснены) і будаўніцтва казначэйства (1800) у Гродне[1].
Захаваўся праект жылога дома пры Новым замку ў Гродне канца XVIII — пачатка XIX стагоддзяў[6][7].
Рапнінская капліца
правіцьУ 1797 годзе стаў аўтарам ці сааўтарам мураванай капліцы ў прадмесці Вільні Закрэт (Zakret, па-літоўску Вінгіс, якая паслужыла пахавальняй жонкі першага віленскага генерал-губернатара генерал-фельдмаршала князя М. В. Рапніна князёўны Наталлі Аляксандраўны Рапніной (народжанай Куракінай; 1737—1796). У 1809 капліца была рэстаўрыравана па яго ж праекце: былі абноўленыя надпісы і барэльефы і збудаваная агароджа вышынёй у паўтара метра.
Зноскі
- ↑ а б в Шыльдгаўз Караль // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 348. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- ↑ Працэсы ўрбанізацыі ў Беларусі: ХІХ — пачатак ХХІ ст. Архівавана 26 лютага 2020.
- ↑ Łoza, Stanisław. Architekci i budowniczowie w Polsce / S. Łoza. — Warszawa, 1954. — S. 270.
- ↑ Виртуальная экскурсия по Гродно: улица Свердлова Архівавана 20 жніўня 2015. (руск.)
- ↑ Чантурия, Ю. В. Классицистическая реконструкция городов Витебской и Могилевской губерний // Белорусское градостроительное искусство: средневековое наследие, ренессанс, барокко, классицизм в системе европейского зодчества. — Мн: Беларуская навука,, 2017. — С. 321. — 503 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-08-2145-4.
- ↑ РДВГА , ф. 1488, воп. 1. спр. 934, л. 6.
Літаратура
правіць- Шыльдгаўз Караль // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Караль Шыльдгаўз