ААТ «Карал»беларускае прыборабудаўнічае прадпрыемства, размешчанае ў Гомелі.

Карал
Заснаванне 1964
Размяшчэнне
Матчына кампанія Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Сайт gomelkorall.by

Гісторыя

правіць

Электравакуумны завод, які стаў базай для будучага прадпрыемства, быў створаны ў 1964 годзе; неўзабаве быў пабудаваны завод «Модуль»[1][2]. 18 жніўня 1975 года завод «Модуль» і электравакуумны завод былі аб’яднаны ў вытворчае аб’яднанне «Карал»[3]. На прадпрыемстве выраблялі ваенную прадукцыю, медыцынскія прыборы, п’езаэлектрычныя рэзанатары для тэлевізараў і радыёапаратуры, а таксама кінескопы. Завод быў прадпрыемствам поўнага вытворчага цыклу, меў уласныя магутнасці па вытворчасці спецыяльнага шкла і зборачны цэх[1][2][4]. Акрамя грамадзянскай прадукцыі, ён вырабляў абсталяванне, якое выкарыстоўвалася ў ракетнай і касмічнай тэхніцы. Частка прадукцыі выраблялася ў засакрэчаным падземным цэху[2][5].

У пачатку 1990-х гадоў становішча прадпрыемства рэзка пагоршылася з-за спынення ваенных заказаў і падзення попыту на асноўную грамадзянскую прадукцыю — кінескопы (з 500 тысяч да 18 тысяч). У сярэдзіне 1990-х гадоў амерыканская кампанія «Westray» дамовіліся аб супрацоўніцтве з заводам, утварыўшы сумеснае прадпрыемства па вытворчасці кінескопаў. Неўзабаве інвестар выйшаў з праекта альбо па прычыне вялікіх капіталаўкладанняў, прадугледжаных бізнес-планам (300 млн долараў)[6], альбо з-за адмовы замежных банкаў крэдытаваць праект з-за палітычных рызык[7]. У 1998 годзе, пасля заканчэння тэрміну інвестыцыйнага дагавора, ААТ «Westrey-Карал» было пераўтворана ў ААТ «Карал»[8][2]. У 2003 годзе многія цэхі прадпрыемства былі перададзеныя ў бязвыплатнае карыстанне адміністрацыі Свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон»[9][4][6]. Дзяржаўны пакет акцый кампаніі неаднаразова выстаўляўся на продаж[10].

Сучасны стан

правіць

Станам на 2020 год завод вырабляў вырабы з кварцавага шкла, корпуса інтэгральных мікрасхем і інструменты[11]. У былых карпусах завода, перададзеных СЭЗ «Гомель-Ратон», арганізавана некалькі вытворчасцяў, у тым ліку выпуск шклатары[6]. У чэрвені 2020 года на базе аднаго з закінутых карпусоў завода быў адкрыты тэхнапарк[12].

У 2019 годзе на прадпрыемстве працавала 178 супрацоўнікаў, выручка за год склала 2,8 млн рублёў (каля 1,3 млн долараў), чысты прыбытак — 72 тыс. рублёў (каля 35 тыс. долараў). 68,8% выручкі паступіла ад вытворчасці карпусоў інтэгральных мікрасхем, 24,15% — ад вытворчасці кварцавага шкла. 100% акцый належаць дзяржаве[13].

Крыніцы

правіць
  1. а б Го́мельскае вытво́рчае аб'ядна́нне «Кара́л». 336 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  2. а б в г Заводы-призраки Гомеля: кто разрушил производство на «Коралле»?. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  3. Комитет Ленинского Коммунистического Союза Молодежи Белоруссии (комитет ЛКСМБ) Гомельского завода «Модуль» (с 18.08.1975-производственного объединения «Коралл»), г. Гомель Архіўная копія ад 16 чэрвеня 2020 на Wayback Machine на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
  4. а б Телемагнитолы, сверхкомпактные и очень дорогие устройства: «телевизионная» история Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  5. «Что ты там болтанул?» и «Не знали, чем муж занимается». Рассказы работников секретного советского предприятия в Гомеле. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  6. а б в Сделано в Беларуси. Электроника и приборостроение: «эра электронщиков» и volks-телевизоры Семашко. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  7. Кинескопы как заложники политики. Инвесторам в Белоруссии не избежать нервотрепки. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  8. О предприятии. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  9. Гомель: имущество ОАО «Коралл» передали администрации СЭЗ. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  10. Минпром Беларуси выставил на продажу в 2018 г госпакеты 19 ОАО, в том числе 13 — повторно. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  11. Продукция. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2022. Праверана 16 красавіка 2022.
  12. В Гомеле открыли первый пусковой модуль технопарка «Коралл». Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  13. Информация об акционерном обществе. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 красавіка 2022.

Спасылкі

правіць