Караткакрылы мечнік

Караткакрылы мечнiк (Conocephalus dorsalis) — насякомае сямейства сапраўдных конікаў.

Караткакрылы мечнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Conocephalus dorsalis Latreille, 1804


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1323534
EOL  612427

Апісанне правіць

Невялікае (12-19 мм), стройнае, з вельмі доўгімі вусікамі, зялёнае насякомае. Над­крылы і крылы карацейшыя за брушка (рэдка цалкам развітыя). Яйцаклад самкі (8,5-10 мм) выгнуты дагары, карацейшы чым заднія сцёгны. Цэркі самца з моцным зубцом знутры за сярэдзінай, са злёгку загнутым угару кончыкам. Заднія сцёгны знізу без шыпікаў.

Пашырэнне правіць

Еўрапейска-паўночнасібірскі від. У Еўропе распаўсюджаны шырока, даходзіць да поўначы Скандынавіі, не дасягаючы поўдня. У Беларусі сустракаецца ў пойме р. Прыпяць у Нацыянальным парку «Прыпяцкі».

Жыве ў траве, на кустах, дрэвах у прыбярэжных біяцэнозах, аддае перавагу сырым месцам.

Асаблівасці біялогіі правіць

Рацыён складаецца з расліннай ежы і дробных насякомых.

Яйцы адкладвае ў пазухі лістоў. Імага з'яўляюцца ў ліпені і сустракаюцца да кастрычніка. Жывуць таксама калоніямі ў зарасніках асакі і чароту. Зімуюць яйцы.

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)