Карачунка
рака ў Беларусі
Карачу́нка — рака ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ператуць (басейн Нёмана).
Карачунка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 13 км |
Басейн | 33 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на паўночны захад ад вёскі Карачуны |
Вусце | рака Ператуць |
• Месцазнаходжанне | за 3 ад вёскі Клыпаўшчына |
Ухіл ракі | 4,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Дзяржынскі раён |
Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 33 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,7 м/км. Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Карачуны, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ператуць за 3 км ад вёскі Клыпаўшчына. На працягу 3,8 км каналізаваная: ад вытоку (1,7 км) і за 0,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзягільна — 0,7 км ніжэй моста на аўтадарозе Масква — Брэст (2,1 км). Каля вёскі Дзягільна створана сажалка (плошча 0,31 км²).
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 491. — 522 с. — 10 000 экз.