Карл Міхайлавіч Кастравіцкі
каля 1804 — пасля 1846
Карл Міхайлавіч Кастравіцкі (каля 1804 — пасля 1846) — дзяржаўны службовец.
Карл Міхайлавіч Кастравіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1804 | ||||||
Смерць | не раней за 1846 | ||||||
Род | Кастравіцкія[d] | ||||||
Жонка | Ганна Тэкля з Оштарпаў[d] |
Біяграфія
правіцьСуддзя Мінскага губернскага межавога суда ў 1832—1835 гадах, губернскі сакратар у 1835 годзе, засядацель Мінскага сумленнага суда ў 1835—1838 гадах, дэпутат Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад Слуцкага павета ў 1841—1844 гадах, уладальнік радавога маёнтка Навасёлкі Мінскага павета (на 1843 год — 238 душ прыгонных муж. полу)[1].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Ганнай Тэкляй з Оштарпаў (1809 — пасля 1846), дачкой Льва Францавіча Оштарпа, мінскага губернскага маршалка шляхты, і Алены з Кунцэвічаў[1].
Зноскі
- ↑ а б Ошторп Лев (Леон) Францевич // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.