Кармано́ўскае — возера ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Клява, за 16 км у напрамку на паўночны захад ад горада Бялынічы, за 0,1 км на захад ад вёскі Карманоўка.

Карманоўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 180 м[1]
Даўжыня 0,75 км
Шырыня 0,62 км
Плошча 0,3 км²
Аб’ём каля 0,001 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,25 км
Найбольшая глыбіня 7,5 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Карманоўскае (Беларусь)
Карманоўскае
Карманоўскае
Карманоўскае (Магілёўская вобласць)
Карманоўскае
Карманоўскае
Map

Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,62 км. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Найбольшая глыбіня 7,5[2] м. Аб’ём вады каля 1[2] млн. м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя. Вышыня схілаў 3—5 м. Вакол возера забалочаная пойма[2]. Берагі нізкія, пясчаныя[2], месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае[2]. Дно выслана слоем сапрапелю.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, карась.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць