Кармеліцкая вуліца (Мсціслаў)

Мсціслаў

Кармеліцкая вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы г. Мсціслава Магілёўскай вобласці. Часткова пешаходная.

Кармеліцкая вуліца
Мсціслаў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Мсціслаў
Працягласць 390 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва паходзіць ад кармеліцкага кляштара, размешчанага ў пачатку вуліцы. За савецкім часам перайменавана ў Першамайскую вуліцу. У верасні 2016 года да абласнога фестывалю-кірмаша «Дажынкі» частцы вуліцы вернута гістарычная назва[1]. Згодна з іншай інфармацыяй, назву Кармеліцкая раней насіла вуліца Кірава[2].

Размяшчэнне

правіць
 
Кармеліцкі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі з боку вуліцы Кармеліцкай

Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Юрчанкі і Леніна, да якіх паралельна. Складаецца з двух адрэзкаў. Першы пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Кірава і завяршаецца каля будынка Мсціслаўскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійна-тэхнічнага каледжа, недаходзячы да вуліцы Савецкай. Другі, пешаходны, адрэзак пачынаецца ад вуліцы Савецкай, з паўднёвага захаду прымыкае пешаходная Пірагоўская вуліца, пасля скрыжавання з Пралетарскай вуліцай пераходзіць у Першамайскую вуліцу. Даўжыня вуліцы складае каля 390 м.

Забудова

правіць
 
Будынак Мсціслаўскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійна-тэхнічнага каледжа і агароджа кляштара езуітаў на скрыжаванні з Савецкай вуліцай

Няцотны бок

правіць

Цотны бок

правіць
 
Будынак былой мужчынскай гімназіі

Квартал паміж вуліцамі Пірагоўскай і Савецкай займае парк Міру.

Помнікі

правіць
 
Помнік Пятру Мсціслаўцу

Зноскі

Спасылкі

правіць