Савецкая вуліца (Мсціслаў)
Мсціслаў
Савецкая вуліца (руск.: Советская улица, гістарычная назва Парадная вуліца) — вуліца ў г. Мсціславе Магілёўскай вобласці.
Савецкая вуліца Мсціслаў | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Мсціслаў |
Ранейшыя назвы | Парадная вуліца |
![]() |
Забудова
правіцьНяцотны бок
правіць- № 15 — будынак (першая палова XIX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г001064
- № 17 — былы дом ліхвяра В. Віленкіна (пачатак XX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г001065
- (вул. Варашылава) — заезны дом селяніна (XIX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г001065
Цотны бок
правіць- № 10 — будынак былога павятовага вучылішча. Цяпер у ім размяшчаецца Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж.
- № 12 — Свята-Троіцкая царква (XIX ст.)
- № 14 — будынак былога казначэйства (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000512
- № 16 — двухпавярховы будынак.
Помнікі
правіць- Мемарыяльная дошка воінам-вызваліцелям, устаноўленая ў 1965 годзе на будынку гарвыканкама (дом № 41). У ходзе баёў на Магілёўскім напрамку часці 49-й apміі (344-я стралковая дывізія, камандзір палкоўнік В. К. Страхаў; 196-я асобная танкавая брыгада, камандзір палкоўнік Я. Я. Духоўны; 54-ы гвардзейскі мінамётны полк, камандзір маёр Я. І. Лаўрыновіч) 28 верасня 1943 года вызвалялі горад Мсціслаў. 277-я стралковая дывізія (камандзір генерал-маёр С. Т. Гладышаў) удзельнічала ў вызваленні Мсціслаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў[1].
- Бюст Аляксандра Лявонавіча Юрчанкі ў парку Міру, устаноўлены ў 1972 годзе на магіле старшыні выканкама Мсціслаўскага павятовага Савета Аляксандра Лявонавіча Юрчанкі і чырвонаармейца Паўла Канстанцінавіча Цырыкава, якія загінулі 2 жніўня 1919 г. у час ліквідацыі контррэвалюцыйнай банды на Мсціслаўшчыне[1].
Зноскі
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Савецкая вуліца (Мсціслаў)