Будынак казначэйства (Мсціслаў)

Мсціслаў

Будынак былога казначэйства — будынак у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці. Размешчаны на вуліцы Савецкай, 14. Пабудаваны у канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы.

Славутасць
Будынак былога казначэйства
54°01′18″ пн. ш. 31°43′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мсціслаў
Архітэктурны стыль эклектыка
Будаўніцтва канец XIX — пачатак XX стагоддзяў
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000512шыфр 513Г000512
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Будынак казначэйства і Троіцкая царква

Помнік эклектычнай архітэктуры з элементамі неакласіцызму. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Цэнтральны вугал скошаны, паверхня сцяны скосу завершана атыкам з люнетам, вуглы гарызантальна руставаны. Першы i другі паверхі аддзелены карнізам. Аконныя праёмы лучковыя, на другім паверсе дэкарыраваны ліштвамі. Унутраная планіроўка калідорная з адна- i двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць